Унівэрсальнае мноства
(Перанакіравана з «Унівэрсуюм»)
Унівэрса́льнае мно́ства (унівэрсуюм) — мноства, якое ўлучае ў сябе ўсе магчымыя элемэнты. Калі некаторы аб’ект зьяўляецца элемэнтам якога-небудзь мноства, то ён адначасова зьяўляецца і элемэнтам унівэрсальнага мноства.
Тэарэтычна можна разглядаць «абсалютны ўнівэрсуюм», які месьціць усе магчымыя элемэнты ўсіх мностваў. Але вызначыць такое мноства немагчыма або, прынамсі, надзвычай цяжка. Таму ў рэальнасьці за ўнівэрсальнае мноства прымаюць мноства ўсіх аб’ектаў, якія маюць дачыненьне да той ці іншай канкрэтнай задачы.
Уласьцівасьці ўнівэрсальнага мноства:
- любое мноства зьяўляецца падмноствам унівэрсальнага мноства:
- аб’яднаньне ўнівэрсальнага мноства зь любым іншым мноствам ёсьць унівэрсальнае мноства:
- перасячэньне ўнівэрсальнага мноства зь любым іншым мноствам ёсьць гэтае мноства: