Ульф Старк
Ульф Старк (па-швэдзку: Ulf Stark; 12 ліпеня 1944, Стакгольм, Швэцыя — 13 чэрвеня 2017, тамсама) — швэдзкі пісьменьнік і сцэнарыст.
Ульф Старк | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 12 ліпеня 1944[1][2] |
Памёр | 13 чэрвеня 2017[3][2] (72 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | дзіцячы пісьменьнік, пісьменьнік, сцэнарыст, паэт |
Гады творчасьці | з 1964 |
Мова | швэдзкая мова[4][2] |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 12 ліпеня 1944 року ў Стакгольме[5].
Памёр 13 чэрвеня 2017 року[6].
Творчасьць
рэдагавацьПісаць пачаў рана, у сярэдняй школе ягонаму пісьменьніцтву паспрыяў аднаклясьнік Пэтэр Курман. У 1964 выйшаў першы зборнік паэзіі пісьменьніка, і з таго часу ягоная кар’ера плённа разьвівалася. Першыя творы для дзяцей былі надрукаваныя ў 1975 і 1976 роках. У 1984 ён вырашыў цалкам прысьвяціць сябе дзіцячай літаратуры.
Ягоныя творы перакладзеныя на шматлікія замежныя мовы. У 2012 року па-беларуску выйшла кніга Ўльфа Старка «Дыктатар» з малюнкамі Лінды Бондэстам. У лютым 2012 року Ульф Старк прыязджаў у Беларусь, каб прэзэнтаваць сваю кнігу ў менскай галерэі «Ў».
Узнагароды
рэдагавацьЛяўрэат прэстыжных міжнародных прэміяў. У 2000 року Міжнароднае журы прэміі Г. К. Андэрсэна адзначыла ягоныя заслугі асаблівым дыплёмам.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://web.archive.org/web/20170323061803/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/ulf-stark
- ^ а б в Старк Ульф Готтфрид // ПроДетЛит (рас.) — 2019.
- ^ Ulf Stark har avlidit
- ^ Stark, Ulf // CONOR.SI
- ^ Ulf Stark — internationales literaturfestival berlin
- ^ Памёр аўтар «Дыктатара», шведскі пісьменнік Ульф Старк