Ульскі пасялковы савет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі
У́льскі пасялко́вы савет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёну Віцебскай вобласьці. Цэнтрам савету быў гарадзкі пасёлак Ула (цяпер пасёлак).
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны Ўльскі сельсавет у складзе Ўльскага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году) з цэнтрам у вёсцы Ўла. 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Бешанковіцкага раёну. З 27 верасьня 1938 году адміністрацыйны цэнтар сельсавету знаходзіцца ў мястэчку Ўла. 9 верасьня 1946 году сельсавет перададзены адноўленаму Ўльскаму раёну Віцебскай вобласьці. Сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет.
8 красавіка 2004 году пасялковы савет скасаваны, населеныя пункты перададзены Ўльскаму сельсавету[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 С. 24
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 581