Улус-Керт
Улускерт — вёска ў Шатойскім раёне Чачэніі. Зьяўляецца месцам, дзе знаходзіцца мясцовая ўлада Ўлус-Кертаўскай вясковай акругі.
Улус-Керт | |
рас. Улус-Керт | |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Чачэнія |
Муніцыпальны раён: | Шатойскі |
Насельніцтва: | 690 чал. (2013) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Паштовы індэкс: | 366414 |
Нумарны знак: | 95 |
Геаграфічныя каардынаты: | 42°59′15.68″ пн. ш. 45°45′54.14″ у. д. / 42.9876889° пн. ш. 45.7650389° у. д.Каардынаты: 42°59′15.68″ пн. ш. 45°45′54.14″ у. д. / 42.9876889° пн. ш. 45.7650389° у. д. |
± Улус-Керт |
Разьмяшчэньне
рэдагавацьВёска знаходзіцца на правым беразе ракі Шароаргун, на поўнач ад раённай сталіцы — Шатой. Вакол вёскі знаходзяцца горы.
Найбліжэйшымі вёскамі да Ўлус-Керту — на паўночным-захадзе Дачуборзы, Чышкі, Дуба; на паўночным-усходзе — Агішты; на паўднёвым-захадзе — Ярышмарды, Зоны; на паўднёвым-усходзе — Тэўзана, Махкеты, Сельментаўзэн.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1944 годзе, пасьле высяленьня чачэнцаў і інгушоў і зьнішчэньня Чачэна-Інгускай АССР, вёска Ўлус-Керт была перайменава ў Трохгор’е й заселена людзьмі з Дагестану. Пасьля аднаўленьня Чачэна-Інгускай АССР вёсцы вярнулі старую назву Ўлус-Керт. Людзі з Дагестану былі выселены назад у Дагестан.
29 лютага 2000 году падчас другой расейска-чачэнскай вайны каля вёскі ішлі баі паміж расейскімі й чачэнскімі войскамі.