Уладлен Анікееў

беларускі футбаліст

Уладле́н Аніке́еў (нар. 9 лютага 2004 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Віцебску».

Уладлен Анікееў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 лютага 2004(2004-02-09)[1] (20 гадоў)
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Віцебск
Нумар 15
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—4 Віцебск 15 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
21 красавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

З 2020 году пачаў выступаць за дубль «Віцебску», а неўзабаве пачаў зрэдку прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў за «Віцебск» 23 чэрвеня 2021 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Смалявічаў» (3:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 8 ліпеня 2022 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, зьявіўшыся на замену ў другім тайме матчу супраць «Іслачы» (0:2). У далейшым працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, часам выходзячы на замену.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць