Уладзіслаў Жураўлёў

беларускі футбаліст

Уладзіслаў Дзьмітрыевіч Жураўлёў (нар. 2 ліпеня 2004) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Іслачы».

Уладзіслаў Жураўлёў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 ліпеня 2004(2004-07-02)[1] (20 гадоў)
Рост 179 см[2]
Вага 66 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Іслач
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—4 Іслач 37 (2)
Зборныя
2024—4 Беларусь (да 21) 6 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
15 кастрычніка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец клюбу «Іслачы». З 2019 году выступаў за клюб у юнацкім першынстве Беларусі, а з 2022 году пачаў гуляць за клюбны дубль. У той жа час пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 6 лістапада 2022 году, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы зь «Віцебскам» (3:1). У сьнежні 2022 году склаў першы прафэсійны кантракт зь «Іслаччу»[3]. У сэзоне 2023 году атрымліваў ужо больш гульнявога часу, у некаторых матчах нават праводзіў усе 90 хвілінаў матчу. 1 красавіка 2023 году забіў свой першы гол у кар’еры, ўлучыўшы мяч у браму берасьцейскага «Дынама» ў хатнім матчы Найвышэйшай лігі. У выніку Жураўлёў стаў першым выхаванцам клюбу, які адзначыўся за «Іслач» ў матчы нацыянальнага першынства[4].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць