Уладзімер Чартовіч
Уладзімер Уладзімеравіч Чартовіч (1 лістапада 1948, Менск) — беларускі бізнэсовец, праваслаўны дзеяч. З шляхецкага роду Чартовічаў гербу Побаг.
Уладзімер Уладзімеравіч Чартовіч | |
Дата нараджэньня | 1 лістапада 1948 (76 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, БССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | вышэйшая |
Дзеці | дзьве дачкі |
Скончыў завочна Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту й Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі імя Куйбышава, скончыў асьпірантуру пры тым жа інстытуце. Акадэмік Рускай Акадэміі. Працаваў сьлесарам, майстрам, інжынэрам-канструктарам, начальнікам канструктарскага бюро, начальнікам аддзела, дырэктарам лябараторыі, галоўным канструктарам, дырэктарам сумеснага прадпрыемства (СП).
У 1993 арганізаваў ЗАТ «Праваслаўная ініцыятыва», генэральным дырэктарам якога зьяўляецца па цяперашнім часе. Кіраўнік арганізацыі «Міжнароднае праваслаўнае аб’яднаньне „Трыадзіная Русь“», мэтай якой ёсьць:"Вырашэньне нацыянальнага пытаньня, прыход да ўлады праваслаўных славянаў, здольных спыніць і зьвярнуць назад дэструктыўныя працэсы — у гэтым і складаецца мэта і задача нашага аб’яднаньня". У 2000 высоўваў сваю кандыдатуру ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Усходняе № 106 выбарчае акругі.
Выдаў кнігі «Вайна па законах нізасьці», «Прысуд забойцам Расеі», «Ворагі Расеі і Славянскага Сьвету супраць Беларусі і Прэзыдэнта А. Р. Лукашэнкі» і шэрагу іншых. Зьяўляецца аўтарам мноства публіцыстычных прац, прысьвечаных пытаньням рэлігіі, палітыкі і культуры. Ягоныя творы прасякнутыя вялікарасейскім шавінізмам, антыбеларускасьцю, антысэмітызмам, сьцьвярджае, што сапраўдная рэлігія беларусаў — праваслаўе. Апантаны прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі (зьмясьціў ягоны партрэт на вокладцы кнігі «Закон Божы»).
Сям'я
рэдагавацьЖанаты, мае двух дочак і чатырох унукаў.