Уладзімер Рыбак
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рыбак.
Уладзімер Васільевіч Рыбак (па-ўкраінску: Володимир Васильович Рибак; нарадзіўся 3 кастрычніка 1946 году, Данецк, Украінская ССР) — старшыня Вярхоўнае Рады Ўкраіны (з 2012 до 22 лютага 2014), першы намесьнік старшыні (з 23 красавіка 2010) Партыі рэгіёнаў.
Уладзімер Рыбак лац. Uładzimier Rybak | |||||||
па-ўкраінску: Володимир Васильович Рибак | |||||||
Уладзімер Рыбак | |||||||
10-ы старшыня Вярхоўнае Рады Ўкраіны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
13 сьнежня 2012 — 22 лютага 2014 | |||||||
Прэзыдэнт: | Віктар Януковіч | ||||||
Папярэднік: | Уладзімер Літвін | ||||||
Наступнік: | Аляксандар Турчынаў | ||||||
Асабістыя зьвесткі | |||||||
Нарадзіўся: |
3 кастрычніка 1946 (78 гадоў) Данецк, УССР | ||||||
Партыя: | Партыя рэгіёнаў | ||||||
Адукацыя: | |||||||
Узнагароды: |
| ||||||
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУкраінец. 1961—1965 — навучаньне ў Ясінувацкім будаўнічым тэхнікуме. 1966—1968 — служба ў войску. 1968—1972 — працаваў майстрам у Данецкай будаўнічай управе № 565, 1972—1975 — начальнікам аддзелу БУ № 8. Адначасна ў 1968—1973 навучаўся ў Данецкім нацыянальным унівэрсытэце. У 1975 — галоўны інжынэр, у 1976 — намесьнік начальніка аддзелу.
Зь верасьня 1976 па жнівень 1980 року — старшыня парткамісіі кіеўскага райкаму КПУ места Данецка. У 1980—1982 — слухач Вышэйшае партыйнае школы пры ЦК КПУ. У 1982—1983 — інструктар аддзелу арганізацыйна-партыйнае работы Данецкага аблкаму КПУ. У 1983—1988 — сакратар Кіеўскага РК КПУ м. Данецк. Да 1992 року — старшыня Кіеўскай райрады і райвыканкаму Данецку.
У 1992—1993 — першы намесьнік, да 2002 — старшыня выканкаму Данецкага гарсавету народных дэпутатаў. З 1994 — намесьнік старшыні Данецкага аблсавету. У 2006—2007 — віцэ-прэм’ер Украіны — міністар будаўніцтва, архітэктуры і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. 21 сакавіка — 18 сьнежня 2007 — віцэ-прэм’ер Украіны.
Старшыня Партыі рэгіёнаў адраджэньня Ўкраіны (1997—2000); сустаршыня Партыі рэгіянальнага адраджэньня «Працоўная салідарнасьць Украіны» (2000—2001); намесьнік старшыні Партыі рэгіёнаў (2001—2003); старшыня Данецкага абласнога аддзелу Партыі рэгіёнаў (да 2003). Давераная асоба кандыдата на пост прэзыдэнта Ўкраіны В. Януковіча (2004—2005). Першы намесьнік старшыні Партыі рэгіёнаў Украіны з 2010 року.
З 13 сьнежня 2012 до 22 лютага 2014 року — старшыня Вярхоўнае Рады Ўкраіны VII скліканьня[1].
Узнагароды і званьні
рэдагаваць- Ордэн князя Яраслава Мудрага IV ст. (23 жніўня 2011)[2], V ст. (2 жніўня 2006)[3]
- Ордэн «За заслугі» I ст. (3 ліпеня 2002)[4], II ст. (9 кастрычніка 2000)[5], III ст. (27 чэрвеня 1997)[6]
- Заслужаны будаўнік Украіны (14 лістапада 1995)[7]
- Ганаровая грамата Кабінэту Міністраў Украіны (кастрычнік 2001)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Постанова Верховної Ради України від 13 грудня 2012 року № 2-VII «Про Голову Верховної Ради України»
- ^ Указ Президента України № 845/2011 від 23 серпня 2011 року «Про відзначення державними нагородами України з нагоди 20-ї річниці незалежності України»
- ^ Указ Президента України № 803/2006 від 2 жовтня 2006 року «Про нагородження В. Рибака орденом князя Ярослава Мудрого»
- ^ Указ Президента України № 610/2002 від 3 липня 2002 року «Про відзначення державними нагородами України працівників підприємств, установ та організацій Донецької області»
- ^ Указ Президента України № 1123/2000 від 9 жовтня 2000 року «Про відзначення державними нагородами України працівників підприємств, установ і організацій»
- ^ Указ Президента України № 585/97 від 27 червня 1997 року «Про нагородження відзнакою Президента України — орденом „За заслуги“»
- ^ Указ Президента України № 1048/95 від 14 листопада 1995 року «Про присвоєння В. В. Рибаку почесного звання „Заслужений будівельник України“»
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьУладзімер Рыбак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў