Уладзімер Правік

украінскі афіцэр, Герой Савецкага Саюзу

Уладзімер Паўлавіч Правік (13 чэрвеня 1962, Чарнобыль — 11 траўня 1986, Масква) — савецкі афіцэр, Герой Савецкага Саюзу, падчас катастрофы на ЧАЭС начальнік караулу 2-й ваенізаванай пажарнай часткі Ўпраўленьня ўнутраных справаў Кіеўскага аблвыканкаму па ахове Чарнобыльскай АЭС, лейтэнант унутранай службы.

Уладзімер Правік
укр. Правик Володимир Павлович
13 чэрвеня 1962(1962-06-13)11 траўня 1986(1986-05-11) (23 гады)
Месца нараджэньня Чарнобыль
Месца сьмерці Масква
Прыналежнасьць Сьцяг СССР СССР
Гады службы 1979—1986
Званьне лейтэнант
Узнагароды
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Мэдаль «Зорка За мужнасьць»
Мэдаль «Зорка За мужнасьць»

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 13 чэрвеня 1962 году ў Чарнобыле Кіеўскай вобласьці Украінскай ССР у сям’і службоўца. Паводле нацыянальнасьці — украінец. Атрымаў сярэднюю адукацыю.

У органах унутраных справаў СССР з 1979 году. У 1982 годзе закончыў Чаркаскую пажарна-тэхнічную вучэльню МУС СССР.

Калектыўны подзьвіг зьдзейсьнілі 28 байцоў-пажарнікаў у першую гадзіну пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 году. Асабліва тады адзначыўся майстар спорту СССР старэйшы лейтэнант Васіль Ігнаценка, кандыдат у майстры спорту лейтэнант унутранай службы Віктар Мікалаевіч Кібянок, першаразраднік лейтэнант унутранай службы Ўладзімер Паўлавіч Правік, маёр унутранай службы Леанід Пятровіч Цялятнікаў і шмат іншых.

Падчас тушэньня пажару на Чарнобыльскай АЭС У. П. Правік атрымаў высокую дозу апраменьваньня. З падарваным здароўем ён быў адпраўлены на лекаваньне ў Маскву. Памёр у 6-й клінічнай лякарні 11 траўня 1986 году. Пахаваны ў Маскве на Міцінскі могілках.

Ушанаваньне

рэдагаваць

Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР ад 25 верасьня 1986 году за мужнасьць, гераізм і самаадданыя дзеяньні, праяўленыя пры ліквідацыі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, лейтэнанту ўнутранай службы Ўладзімеру Паўлавічу Правіку пасьмяротна прысвоена званьне Героя Савецкага Саюзу. Узнагароджаны ордэнам Леніна.

26 красавіка 1996 году за выключную мужнасьць і самаадданасьць, высокі прафэсіяналізм, праяўлены падчас ліквідацыі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС узнагароджаны адзнакай Прэзыдэнта Ўкраіны — зоркай «За мужнасьць»[1]. Навечна залічаны ў сьпісы асабовага складу пажарнай часткі УВС Кіеўскага аблвыканкаму.

Помнік герою ўсталяваны ў горадзе Ірпань Кіеўскай вобласьці. Імя героя ўвекавечана на мармуровай пліце мэмарыялу «Героям-Чарнобыльцам», узьведзенага ў сквэры на бульвары Вярхоўнай Рады Кіева.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць