Уладзімер Парахневіч
Уладзі́мер Аляксе́евіч Парахне́віч (18 сьнежня 1918, Аўсімавічы, Бабруйскі павет, цяпер Бабруйскі раён — 28 ліпеня 1980, Менск) — удзельнік нямецка-савецкай вайны, партызан, пэдагог.
Уладзімер Парахневіч | |
Род дзейнасьці | пэдагог |
---|---|
Дата нараджэньня | 18 сьнежня 1918 |
Месца нараджэньня | в. Аўсімавічы, Бабруйскі павет, Беларуская Народная Рэспубліка |
Дата сьмерці | 28 ліпеня 1980 |
Месца сьмерці | Менск, БССР |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЗь сялянскае сям’і. Пасьля сканчэньня пачатковае школы ў вёсцы Варатынь разам з бацькамі пераехаў на жыхарства ў Бабруйск. Скончыў БДУ (1941).
З жніўня 1941 у падпольнай групе Варатынскага сельсавета. Зь ліпеня 1942 партызан 537-га аддзелу, камандзір дывэрсійнае групы аддзелу, якая дзейнічала на чыгунцы Жлобін-Бабруйск і пусьціла пад адхон 21 варожы эшалён. Зь лістапада 1943 Парахневіч зьяўляўся палітруком роты 539-га партызанскага аддзелу, з чэрвеня 1944 камандзір 102-га аддзелу 9-е партызанскае брыгады імя С. М. Кірава.
Пасьля вайны на камсамольскай і пэдагагічнай рабоце ў Менску, працаваў дырэктарам школы № 21. Аўтар падручнікаў для школы, кнігі «Вогненыя віхуры» (1969).
Узнагароды — Герой Савецкага Саюзу (15 жніўня 1944), Заслужаны настаўнік БССР (1969), меў ордэн Леніна, ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі, ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга, ордэн Чырвонай Зоркі, мэдалі.
Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску.