Уладзімер Мухін
Уладзімер Андрэевіч Мухін (нарадзіўся 23 чэрвеня 1940, Смалявічы, Рудзенскі раён, Менская вобласьць, БССР) — паэт, чалец Саюзу пісьменьнікаў Расеі з 1995 году.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і афіцэра Чырвонай Арміі, тры гады з маці знаходзіліся на тэрыторыі, якая была захопленая войскамі Вэрмахту. У школу пайшоў у 1947 годзе. Мае сярэднюю адукацыю. Служыў у Савецкай арміі, скончыў школу авіяцыйных мэханікаў. Затым служыў у стратэгічных ракетных войсках. Службу скончыў у 1962 г. на ракетадроме «Плісецк». Працаваў мэталюргам, у нафтавай прамысловасьці, у геалягічных экспэдыцыях, на шахтах. У 1971 г. паехаў будаваць БАМ. У Нерунгры (ЯАССР) працаваў электрыкам.
Творы
рэдагаваць- Стихи. // Нерюнгринское притяжение. Якутск. 1983. С. 76, 177.
- Стихи. // Пульс Нерюнгри. Сборник стихов поэтов литературного объединения «Пульс». Якутск. 1992. С. 120-129.
- Парад предзимья. Стихи. // Полярная звезда. Якутск. № 5. 1994. С. 103-105.
- Стихи. // Под Полярной звездой. Сборник произведений русских, якутских, эвенкийских и юкагирских писателей Якутии ХХ века. Якутск. 2000. С. 75-79.
- Казна души. Стихи. Якутск. 2008. 64 с.
Літаратура
рэдагаваць- Владимир Мухин. // Писатели земли Олонхо. Биобиблиографический справочник. Якутск. 2000. С. 284.
- Баркоўскі А. Мухін Уладзімір. // Голас Радзімы. Мінск. 27 ліпеня 2006. С. 11.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |