Уладзімер Верамейчык
Уладзімер Міхайлавіч Верамейчык (1 лістапада 1937, в. Петрыцкае, Брагінскі раён, Гомельская вобласьць — 26 сьнежня 1999, в. Ведрыч, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласьць) — беларускі паэт, пісьменьнік і публіцыст.
Уладзімер Верамейчык | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1 лістапада 1937 |
Памёр | 26 сьнежня 1999 (62 гады) |
Пахаваны |
|
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст, паэт |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 1 лістапада 1937 году ў в. Петрыцкае Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці ў сям’і настаўнікаў. У 1955 годзе скончыў Рэчыцкую пэдагагічную вучэльню. Пасля выпуску год працаваў старшым піянерважатым і настаўнікам сьпеваў і маляваньня ў Міхалкаўскай сярэдняй школы Мазырскага раёну. У 1956—1959 гадох служыў у Савецкай Арміі.
Пасля дэмабілізацыі паступіў на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1964 годзе. Працаваў завучам, дырэктарам Ведрыцкай васьмігадовай школы (у 1966 годзе рэарганізавана ў сярэднюю школу) Рэчыцкага раёну. Сябра Саюзу пісьменьнікаў БССР з 1976 году.
Памёр 26 сьнежня 1999 году ў в. Ведрыч Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці[1].
Творчасьць
рэдагавацьПершы верш надрукаваў у 1955 годзе ў рэчыцкай раённай газэце «Зара камуны». Аўтар зборнікаў вершаў «Прыпяць» (1973), «Яснасьць» (1978), «Люблю!» (1981), «Клянуся Прыпяцьцю» (1988), «Ліхаўня» (1997), кніг публіцыстыкі «Гарызонты сельскіх пэдагогаў: Запіскі дырэктара школы» (1984) і «Жыву школай» (1991).
Таксама выдаў зборнік баек і сатырычных вершаў «Магарыч» (1994) і кніжкі гумарэсак «Карчы Гімэнэя» (1991) і «Местачковы секс» (1994).
Бібліяграфія
рэдагаваць- Сталасць : вершы. — Менск, Мастацкая літаратура, 1978. — 58 с.
- Люблю! : лірыка. — Менск, Мастацкая літаратура, 1981. — 78 с.
- Гарызонты сельскіх педагогаў : запіскі дырэктара школы. — Менск, Народная асвета, 1984. — 112 с.
- Клянуся Прыпяццю : паэзія. — Менск, Мастацкая літаратура, 1988. — 191 с, 1л. парт.
- Магарыч : сатырычныя вершы і байкі. — Менск, Мастацкая літаратура, 1994. — 94 с : іл.
- Местачковы секс : апавяданні і гумарэскі / Уладзiмiр Верамейчык; маст. афармленне А. Гармазы. — Менск, Бел. Дом печати, 1994. — 31 с : іл . (Бібліятэка «Вожыка» ; 1 (223).
Узнагароды
рэдагаваць- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга[2],
- мэдаль.