Тэхніка ў масы (1932)
беларускі часопіс
«Тэхніка ў масы» — навукова-тэхнічны часопіс ЦСПСБ, Наркамлёгпраму і Галоўдартрансу БССР, упаўнаважаных Наркамцяжпраму і Наркамлесу СССР.
Тэхніка ў масы | |
Тэматыка | навукова-тэхнічны часопіс |
---|---|
Краіна | Польшча |
Дата заснаваньня | 1932 |
Дата закрыцьця | 1933 |
Мова | Беларуская |
Выдаваўся ў Менску ў друкарні Кіраўніцтва Спраў СНК і Эканомсавету БССР у 1932—1933 гадах на беларускай мове накладам 1500—2000 экз.
У часопісе зьмяшчаліся навукова-тэхнічныя артыкулы арыентаваныя на шырокае кола чытачоў, а таксама артыкулы прысьвечаныя дасягненьням народнай гаспадаркі БССР пачатку 1930-х гадоў.
Адказныя рэдактары ў першым нумары І. Валюкевіч і С. Цыпкін, пачынаючы з № 3 за 1932 г. — І. Мядзьведзеў, С. Цыпкін, у апошнім нумары (№ 11 за люты 1933 г.) — І. Мядзьведзеў.