Тэрэза Мігалікава

славацкая тэнісістка

Тэ́рэза Мі́галікава (па-славацку: Tereza Mihalíková; нар. 2 чэрвеня 1998, Топальчаны, Славаччына) — славацкая тэнісістка. Чэмпіёнка Аўстраліі 2015 року ў дзявочым разрадзе.

Тэрэза Мігалікава
Краіна Славаччына Славаччына
Нарадзілася 2 чэрвеня 1998 (25 гадоў)
Славаччына Славаччына Топальчаны
Рост 179 см[1]
Вага 63 кг
Працоўная рука правая
Прызавыя грошы 1049 $
Адзіночны разрад
Матчаў 18–6
Тытулаў 1 ITF
Найвышэйшы рэйтынг 964 (14 красавіка 2015)
Парны разрад
Матчаў 4–4
Тытулаў 0
Тэрэза Мігалікава ў Вікісховішчы

Кар’ера рэдагаваць

У 2014 Мігалікава дайшла да парнага дзявочага фіналу на Адкрытым чэмпіянаце ЗША, гуляючы ў пары зь беларускай Верай Лапко.

У складзе юніёрскай зборнай дайшла да фіналу кубку Фэдэрацыі, дзе саступілі зборнай ЗША[2].

У 2015 року Мігалікава ізноў выступала на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў пары зь Верай Лапко. Тут яны саступілі ў чвэрцьфінале будучым пераможцам — Мірыям Каладзеевай і Маркеце Вандроўшавай. Аднак Тэрэза Мігалікава выйграла адзіночны разрад, стаўшы юніёрскай чэмпіёнкай Аўстраліі.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ WTA website
  2. ^ USA Junior Fed Cup team can sing “We are the Champions” (анг.) ITF Tennis Праверана 14 лютага 2015 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць