Тэбю
мескі раён Швэцыі
Тэ́бю (па-швэдзку: Täby) — былы горад (урбаністычная адзінка) у Швэцыі, прыкладна за 15 км на поўнач ад цэнтру Стакгольма. Большая частка Тэбю ўваходзіла ў склад аднайменнай камуны, а невялічкія яго часткі зьяўляліся часткамі камунаў Дандэруд і Салянтуна — усе ў лэне Стакгольм, у ляндскапе Уплянд. Па стане на 2010 год насельніцтва складала 61 272 чалавекі. З 2015 году Тэбю лічыцца часткай урбаністычнай адзінкі Стакгольму.
Тэбю | |
швэдз. Täby | |
Шматпавярховы дом Стурстуган у Тэбю | |
Краіна: | Швэцыя |
Лэн: | Стакгольм |
Камуна: | Тэбю, Дандэруд, Салянтуна |
Плошча: | 25,81 км² |
Насельніцтва (2010) | |
колькасьць: | 61 272 чал. |
шчыльнасьць: | 2373,96 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 59°26′0″ пн. ш. 18°5′0″ у. д. / 59.43333° пн. ш. 18.08333° у. д.Каардынаты: 59°26′0″ пн. ш. 18°5′0″ у. д. / 59.43333° пн. ш. 18.08333° у. д. |
Тэбю | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
www.taby.se |
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя Тэбю бярэ пачатак у эпоху вікінгаў. На працягу 800 гадоў гэта было невялічкае мястэчка. У 1885 годзе празь яго была пракладзеная чыгунка і мястэчка пачало хутка расьці: ужо ў 1907 годзе яно становіцца прадмесьцем Стакгольму.
Асобы
рэдагаваць- Есыка Фолькэр — швэдзкая сьпявачка
- Эрык Прыдз — швэдзкі ды-джэй і прадусар
- Юнас Гардэль — швэдзкі пісьменьнік, комік і артыст