Тыяна Бошкавіч

сэрбская валейбалістка

Тыяна Бошкавіч (па-сэрбску: Тијана Бошковић/Tijana Bošković; 3 сакавіка 1997 году) — сэрбская валейбалістка, бакавая нападніца турэцкага клюбу «Эджзаджыбашы» і зборнай Сэрбіі. Срэбраная прызэрка Кубка сьвету, бронзавая прызэрка чэмпіянату Эўропы, двухразовая чэмпіёнка Сэрбіі, уладальніца Кубка і Супэркубка Сэрбіі. Срэбная прызэрка летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году і бронзавая прызэрка летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году.

Тыяна Бошкавіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася 8 сакавіка 1997(1997-03-08) (27 гадоў)
Рост 193 см
Вага 82 кг
Пазыцыя бакавая нападніца
Клюбная інфармацыя
Клюб Эджзаджыбашы[d]
Клюбы
Гады Клюб
2010—2011 Герцагавац[d]
2011—2015 Візура[d]
2015—4 Эджзаджыбашы[d]
Зборныя
2014—4 Сэрбія

Кар’ера

рэдагаваць

Нарадзілася ў Босьніі і Герцагавіне. Гуляць у валейбол пачала з раньняга дзяцінства, ужо ў веку дзесяці гадоў пераехала на сталае жыхарства ў горад Білеча і далучылася да моладзевага складу мясцовага валейбольнага клюбу «Герцагавац». У 2010 годзе прабілася ў асноўны склад каманды і цягам аднаго сэзону выступала ў чэмпіянаце Босьніі і Герцагавіны. Потым пераехала ў Сэрбію, дзе у час з 2011 па 2015 гады бараніла колеры сэрбскага клюбу «Візура» зь Бялграду і з часам узяла сэрбскае грамадзянства. Першага сур’ёзнага посьпеху на міжнародным роўні дасягнула ў 2015 годзе, калі далучылася да турэцкага клюбу «Эджзаджыбашы» з Стамбулу.

Міжнародная

рэдагаваць

Дэбютавала з асноўным складзе сэрбскай нацыянальнай зборнай у 2014 годзе на чэмпіянаце сьвету ў Італіі. Тады Сэрбія ўдала пераадолела кваліфікацыю, заняўшы першае месца ў групе, аднак на самым турніры дакрочыла толькі да другога групавога этапу, дзе заняла чацьвертае месца. Апроч гэтага, Бошкавіч здабыла перамогу ў на юніёрскіх чэмпіянаце Эўропы сярод спартовак да 19 гадоў. На гэтым турніры была ўганараваная званьнем найкаштоўнейшай гульчыхай[1][2][3][4].

У 2015 годзе здабыла бронзавы мэдаль на Кубку сьвету ў Японіі, саступіўшы ў паўфінале зборнай Кітаю. Пазьней дадала на свой рахунак бронзавую ўзнагароду, атрыманую на чэмпіянаце Эўропы ў Бэльгіі і Нідэрляндах. На кантынэнтальным першынстве на стадыі паўфіналаў сэрбкі былі спыненыя зборнай Расеі, якой прагулялі зь лікам 1:3, але ў суцяшальным матчы за трэці радок узялі перамогу зь лікам 3:0 над зборнай Турэччыны.

  1. ^ Team Roster - Serbia - FIVB Volleyball Women's World Championship Italy 2014 FIVB Праверана 25 September 2014 г.
  2. ^ P2 VOLLEYBALL Match result Праверана 26 September 2014 г.
  3. ^ OK-VIZURA.COM: ODBOJKAŠKI KLUB PARTIZAN VIZURA, PRVI TIM Праверана 26 September 2014 г. Архіўная копія ад 2 лістапада 2013 г.
  4. ^ Player - Tijana Bošković - FIVB Volleyball Women's World Championship Italy 2014 FIVB Праверана 26 September 2014 г.