«Тыс» (па-расейску: ОЦ-12 «Тисс») — расейскі аўтамат, распрацаваны ў Тульскім Цэнтральным КБ спартовае й паляўнічае зброі (ЦКДБ СПЗ) на ґрунце АКС-74У. Ключавое адрозьненьне — ужываньне адмысловых дагукавых набояў 9×39 мм (СП-5 ды СП-6), што пацягнула за сабою зьмены ў рулі, надульнай прыладзе, ґабарытах люстэрка засаўкі ды набойніку. Прыцэл ды дульны тормаз-кампэнсатар таксама былі зьмененыя.

«Тыс»

Тып аўтамат
Краіна паходжаньня Сьцяг Расеі Расея
Гісторыя выкарыстаньня
Выкарыстаньне Краіны-эксплюатанты
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Валеры Целеш
Ю. В. Лебедзеў
Дата стварэньня пачатак 1990-х
Вытворца ЦКДБ СПЗ
Вытворчасьць 1993
Адзінак створана некалькі сотняў
Характарыстыкі
Вага 2,5 кґ (без набойніка)
Даўжыня 730/490 мм (з разгорнутым / згорнутым прыкладам)
Даўжыня ствала 200 мм

Патрон 9×39 мм (СП-5, СП-6)
Калібр 9 мм
Прынцып дзеяньня адвод парахавых газаў, паваротная засаўка
Хуткастрэльнасьць 800 стр/хв
Пачатковая
хуткасьць кулі:
270 м/с
Прыцэльная
далёкасьць
400 мм
Від боясілкаваньня скрынчаты сэктарны набойнік на 23 набояў
Прыцэл адкрыты

Гісторыя рэдагаваць

Некалькі сотняў аўтаматаў былі перададзеныя сілавым структурам МУС, ад якіх была атрыманая станоўчая адзнака новае зброі: меншыя, ніж у АКС-74У, маса і скільнасьць куляў да рыкашэта, павялічаныя кучнасьць ды спыняльная дзея, лёгкасьць пры ўжываньні. Плянавалася, што вытворчасьць будзе наладжанае на Тульскім зброевым заводзе (ТЗЗ), аднак гэтага так і не адбылося. Найбольш папулярным стаў булпап-аўтамат «Граза», распрацаваны рок пасьля на ґрунце гэтага аўтамата.

Індэкс рэдагаваць

У большасьці крыніцаў пазначана, што аўтамат мае азначнік «ОЦ-11», аднак гэта азначнік рэвальвэра «Нікель»[1]. Также существует фотография автомата с маркировкой «ОЦ-12».[2]

Краіны-эксплюатанты рэдагаваць

  •   Расея — нязначная частка аўтаматаў дагэтуль маюцца на ўзбраеньні шэрагу падразьдзелаў МУС Расеі.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць