9×39 мм
Патрон 9×39 мм — сэрыя адмысловых набояў распрацаванях для прымяненьня ў спэцыяльнай зброі. Улучальная мадыфікацыі СП-5, СП-6, ПАБ-9. Першапачаткова сэрыя ўключала ў сябе толькі базавую мадыфікацыю СП-5 і бранябойную СП-6, пазьней быў распрацаваны таньнейшы варыянт ПАБ-9. Патроны гэтых мадыфікацыяў выкарыстоўваюцца ў «Шрубарэз», «Вал», АК-9, ВСК-94, СР-3 «Віхура», ОЦ-14 «Навальніца» і інш.
9×39 мм | |
---|---|
Тып патрона: | спэцыяльны набой |
Краіна-вытворца: | СССР Расея |
Тып зброі, дзе выкарыстоўваецца Патрон: | бясшумныя аўтаматы, снайпэрскія вінтоўкі б |
Вытворца: | КСНЗ |
Характарыстыкі: | |
Даўжыня патрона, мм: | 56,02 |
Сапраўдны калібр кулі, мм: | 9,25 (СП-5) 9,26 (СП-6) |
Маса кулі, г: | 16,1 (СП-5) 16,2 (СП-6) |
Дыямэтар пляча набойніцы, мм: | 10,36 |
Дыямэтар дульца набойніцы, мм: | 10,14 |
Маса парахавога зараду, г: | 0,50 (СП-5) 0,60 (СП-6) |
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с: | 290 (СП-5) 305 (СП-6) |
Мадыфікацыі
рэдагавацьСП-5
рэдагавацьСнайпэрскі набой для вінтоўкі ВСС Шрубарэз. Выраблены з высокай дакладнасьцю, мае кулю масай 16 грам са сталёвым сардэчнікам. Пры стральбе зь вінтоўкі ВСК-94 мае пачатковую хуткасьць 279 м/с. Забясьпечвае паразу мэт, абароненых бронекамізэлькамі 1—2 клясы абароны.
СП-6
рэдагавацьУяўляе сабой бранябойную мадыфікацыю базавага набоя. Уяўляе сабой набой з паўабалонкавай куляй з сардэчнікам з карбіду вальфраму. Маса кулі складае 16,2 граму. Траекторыя кулі некалькі больш стромкая, чым у СП-5 — пры стральбе на максымальныя дыстанцыі патрабуецца карэктоўка прыцэла. Дазваляе ўпэўнена паражаць мэты, абароненыя бронекамізэлькамі да 3 клясы абароны на дыстанцыі да 400 мэтраў і да 4 клясы на дыстанцыі 100 мэтраў, прабіцьцё 8—10 мм сталёвай брані.
ПАБ-9
рэдагавацьНабой быў распрацаваны як таньнейшая мадыфікацыя СП-5. Маса кулі некалькі вышэй і складае 17 грам. Мае некалькі меней стромкую траекторыю, чым базавы набой. Пасьля распрацоўкі шырока рэклямаваўся, аднак сэрыйныя закупы былі абмежаваныя толькі некалькімі партыямі. У цяперашні час забароненыя да выкарыстаньня.
Набой | СП-5 | СП-5уз | СП-6 | СП-6уч | ПАБ-9 | СПП | БП |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Тып набоя | Снайпэрскі | тэставы | Бранябойны | Вучэбны | Бранябойны | снайпэрскі | Бранябойны |
Маса кулі | да 16,8 граму | каля 16 грам | да 17,3 граму | ||||
Хуткасьць кулі | 280—320 м/с | 280—320 м/с | 280—320 м/с | ||||
Энэргія кулі | 658,5—860,1 Дж | 678,1—885,7 Дж |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць9×39 мм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў