Тхор стэпавы
Тхор стэпавы (Mustela eversmanii) — жывёла клясы сысуноў атрада драпежных сямейства куніцавых.
Тхор стэпавы | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
Падатрад | Сабакападобныя (Caniformia) |
Сямейства | Куніцавыя (Mustelidae) |
Падсямейства | Mustelinae |
Род | Mustela |
Від | Тхор стэпавы |
Бінамінальная намэнклятура | |
Mustela eversmanii (Lesson, 1827) | |
Арэал | |
Распаўсюджваньне
рэдагавацьСустракаецца ў Азіі і Эўропі, на вышынях 0—5050 м. Жыве ў розных адносна сухіх месцах пражываньня, уключаючы стэпы, паўпустэльні, пашы і апрацаваныя палі. На поўдні Сібіры часта сустракаецца ў лясістых стэпах.
Постаць
рэдагавацьЯго даўжыня складае ад 290 да 562 мм, даўжыня хваста 70–183 мм, маса ад 1350 да 2050 г.
Мае падоўжанае, стройнае цела з кароткімі канечнасьцямі. Пераважна цела саламяна-жоўтае або бледна-карычневае. Верх цёмны, наз сьвятлее. Грудная клетка, канечнасьці, пахвінная вобласьць і каля хваста ад цёмна-карычневага да чорнага колеру, а афарбоўка на мордзе нагадвае маску.
Лад жыцьця
рэдагавацьЯго рацыён складаецца пераважна з грызуноў (у тым ліку Spermophilus, Marmota і розных родаў хамякоў, пясчанак і палёвак) і Ochotona; выкопвае жывёл з нор. Рэдка есьць вусякоў і цалкам пазбягае расьліннай ежы. Ён пазбягае лясоў і вядзе пераважна начны лад жыцьця. Калі запасы ежы становяцца дэфіцытнымі, стэпавы тхор перасяляецца ў іншую мясцовасьць.
Крыніцы
рэдагаваць- Maran, T.; Skumatov, D.; Abramov, A.V.; Kranz, A. 2016. Mustela eversmanii. The IUCN (анг.)
- Loso, H. 1999. "Mustela eversmanii" (On-line), Animal Diversity Web (анг.)
- Ronald M. Nowak Walker's carnivores of the world. — JHU Press, 2005. — ISBN 0801880327. (анг.)
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |