Тучанка
рака ў Беларусі
Ту́чанка — рака ў Клецкім раёне Менскай вобласьці, левы прыток ракі Начы (басэйн Дняпра). Даўжыня 18 км. Плошча вадазбору 93 км².
Тучанка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Ліскава |
Вусьце | Нача |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 18 км |
Плошча басэйну | 93 км² |
Пачынаецца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Ліскава, вусьце за 1 км на паўночны захад ад вёскі Бабкі. На рацэ каля вёскі Туча плаціна і сажалка (плошча 39 га). Мае каналізаванае рэчышча[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 371
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 371