Турынскі ўнівэрсытэт
Турынскі ўнівэрсытэт (па-італьянску: Università degli Studi di Torino) — унівэрсытэт у горадзе Турын у рэгіёне П’емонт на паўночным захадзе Італіі. Адзін з найстарэйшых унівэрсытэтаў Эўропы, а таксама адзін з найстарэйшых у гісторыі. Ён працягвае адыгрываць важную ролю ў навуковых дасьледаваньнях і падрыхтоўцы спэцыялістаў. Нязьменна займае першае месца сярод пяці найлепшых італьянскіх унівэрсытэтаў і трэцяе месца паводле навукова-дасьледчай дзейнасьці ў Італіі, паводле апошніх зьвестак ANVUR.
Турынскі ўнівэрсытэт | |
Заснаваны | 1404 |
---|---|
Рэктар | Gianmaria Ajani[d] |
Месцазнаходжаньне | |
Краіна | |
Знаходзіцца ў складзе | ORCID[d][2][3], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][4], Netval Research Universities Network[d][5], Унівэрсытэцкая агенцыя франкафоніі[d][6], Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][7] і European Open Science Cloud Association[d][8] |
Вэб-сайт | unito.it (італ.) (анг.) (кіт.) |
Гісторыя
рэдагавацьУнівэрсытэт быў заснаваны у 1404 годзе з ініцыятывы савойскіх графаў. Зацьвердзіў стварэньне ўнівэрсытэту «Авіньёнскага папа» Бэнэдыкт XIII. Праз палітычную нестабільнасьць унівэрсытэт некаторы час працаваў у К’еры (1427—1434) і Савільяна (1434—1436). У сярэдзіне XVI стагодзьдзя ўстанова часова не працавала праз францускую акупацыю. У 1799—1800 гадах унівэрсытэт быў рэарганізаваны на францускі ўзор, а неўзабаве рэктар стаў прызначацца Напалеонам. У гэты час унівэрсытэт быў другім паводле велічыні ў Напалеонавай імпэрыі. Па вяртаньні да ўлады Савойскай дынастыі францускія навіны былі адмененыя. Пасьля пераносу сталіцы аб’яднанай Італіі з Турыну ў Флярэнцыю ў 1865 годзе ўнівэрсытэт пакінула частка прафэсуры. У другой палове XIX стагодзьдзя ва ўнівэрсытэце склалася моцная школа мэдыцыны, а прафэсары ўстановы зрабілі шмат дзеля прапаганды гігіены і разьвіцьця грамадзкай аховы здароўя ў Італіі. У 1905 годзе ва ўнівэрсытэце была адкрытая першая ў Італіі катэдра псыхалёгіі.
Факультэты
рэдагавацьУнівэрсытэт ўключае 12 факультэтаў:
- Аграрны
- Вэтэрынарны
- Замежных моваў і літаратуры
- Гуманітарных навук
- Матэматыкі, фізыкі і прыродазнаўчых навук
- Мэдычны
- Пэдагагічны
- Паліталёгіі
- Псыхалёгіі
- Фармацэўтычны
- Юрыдычны
- Эканамічны
Унівэрсытэт таксама мае некалькі філіяў у паўночна-заходняй частцы Італіі.
Выбітныя выпускнікі і выкладчыкі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Каталёг часопісаў у адкрытым доступе — 2003.
- ^ https://orcid.org/members/001G000001qlQMqIAM-universita-degli-studi-di-torino
- ^ https://web.archive.org/web/20231020113811/https://orcid.org/members
- ^ https://eua.eu/about/member-directory.html
- ^ https://web.archive.org/web/20220805081904/https://netval.it/chi-siamo/soci-netval/
- ^ https://web.archive.org/web/20221123144401/https://www.auf.org/les_membres/nos-membres/
- ^ https://web.archive.org/web/20231109092552/https://coara.eu/coalition/membership/
- ^ https://eosc.eu/members/