Турачацкі раён

раён у Рэспубліцы Алтай

Турачацкі раён (па-расейску: Турочакский район; па-паўднёваалтайску: Турачак аймак) — раён Рэспублікі Алтай Расейскай Фэдэрацыі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Турачак. Насельніцтва 12 416 чалавек (2021). У раёне 32 населеных пунктаў у складзе 9 сельскіх паселішчаў.

Турачацкі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d] і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка 2-га ўзроўню[d]
Адміністрацыйны цэнтар Турачак[d][2]
Насельніцтва
Плошча
  • 11,015 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас краснаярскі час, омскі час
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Раён знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Рэспублікі Алтай. Плошча 11 060 км².

Ляндшафт раёну разнастайны: каля 80% тэрыторыі займаюць горныя сьцягі вышынёй ад 500 да 2100 мэтраў, парослыя густымі хвойнымі лясамі, месцамі пераходзячымі ў непраходную чарнавую тайгу. Раён поўны стромых вадаспадаў і імклівых рэк, лясных азёр і альпійскіх лугоў.

Па раёне працякае больш за семдзесят рэчак, якія ўліваюцца ў Цялецкае возера і раку Бія, у якіх водзяцца таймень, ускуч, цялецкі сіг, сыбірскі харыюс, шчупак, мянтуз і акунь. Па берагах стаяць хваёвыя і ліставыя лясы, багатыя кедравым арэхам, хутровым зьверам, ягадамі і грыбамі. У лясах жыве больш за 300 відаў птушак, каля 50 відаў занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Алтай.