Цялецкае возера
Цялецкае возера, Алтынколь, Залатое возера (па-паўднёваалтайску: Алтын Кӧл, па-казаску: Алтынкөл, па-мангольску: Алтын нуур) — возера на паўночным усходзе Алтая, у Рэспубліцы Алтай (Расея). Уваходзіць у сьпіс Сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЭСКО ў складзе комплекснага аб’екту «залатыя горы Алтая». Адзін з цэнтраў турызму і адпачынку Алтая. Вышыня над узроўнем мора — 434 м.
Возера
Цялецкае возера | |||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Плошча — 223 км², даўжыня 77 км, шырыня да 5,2 км, глыбіня да 325 м. Катлавіна тэктанічнага паходжаньня. Берагі стромкія, скалістыя. Упадае каля 70 рэк, у тым ліку Чулышман, выцякае рака Бія. Ледастаў няўстойлівы. Вада вельмі празрыстая (да 14 м). На берагах пасёлкі Артыбаш, Іагач і Яйлю з цэнтральнай сядзібай Алтайскага запаведніка і Цялецкай азёрнай станцыяй.
Раён турызму і адпачынку.
Паходжаньне назвы
рэдагавацьДакладных зьвестак пра паходжаньне назвы возера няма. Існуе некалькі легенд, зьвязаных з вадаёмам і некалькі вэрсій паходжаньня імя возера. Па адной вэрсіі назва Цялецкае (цялеснае, цялескае) возера атрымала каля 400 гадоў таму ад расейскіх першапраходцаў, таму што на яго берагах насялялі цюрскія плямёны цёлёс (у літаратуры распаўсюджана памылковае меркаваньне, што назва паходзіць ад слова «тэлеўты»). Мясцовыя народы спакон веку клікалі яго Алтын-Коль (Алтынколь), Алтын-Куль (Алтынкуль); усё — у перакладзе «Залатое возера».
Атрад омскіх казакоў пад правадырствам Баярскага сына Пятра Сабанскага былі першымі расейцамі, якія ўбачылі возера ў 1633 годзе. Мясцовыя жыхары распавялі Сабанскаму, што возера носіць назву Алтын Кол і ў перакладзе азначае «Залатое возера». На пытаньне, чаму возера далі такую назву, казакі пачулі легенду пра тое, што бедны пастух у вельмі неўрадлівы і таму галодны год знайшоў вялікі кавалак золата, але ня змог абмяняць яго на ежу. Кінуў ён яго ў возера з высокай гары і ў адчаі скокнуў сьледам за ім. З тых часоў гара і возера людзі сталі называць залатымі — Алтын-Туў і Алтын-Кол. Сабанскі назваў возера Цялескім па назьве алтайскага племя, якое жыло на яго берагах. Тубалары, якія засялялі берагі возера, называлі яго Ячаварай, што ў перакладзе азначае «Алмазны скіпэтар». Манголы называюць возера Алтай-нуур або Алтын-Нор, у кітайскай геаграфіі яно вядома як Алтай або Артай.
Экалягічны стан і ахова
рэдагавацьВозера часткова ўваходзіць у склад Алтайскага запаведніка і аб’екту Сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЭСКО пад назвай «залатыя горы Алтая». З 16 лютага 1996 году мае статус комплекснага помніку прыроды рэгіянальнага значэньня. Цялецкае возера адчувае падвышаную антрапагенную нагрузку з-за росту колькасьці турыстаў, пакінутага імі сьмецьця, трапляньня паліва ў ваду.
Возера і вадазборны басэйн многіх яго прытокаў дзесяцігодзьдзямі зьяўляюцца адным зь месцаў падзеньня прыступак ракет, якія запускаюцца з Байкануру.
У 2016 годзе прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін у пасланьні Фэдэральнаму сходу заклікаў распрацаваць праграму па ахове Цялецкага возера як аднаго з прыродных сымбаляў Расеі.
Галерэя
рэдагаваць-
Паўднёвы бераг Цялецкага возера. Затока Кыга
-
Мыс Кырсай — паўднёвы бераг Цялецкага возера
-
Паўднёвы бераг Цялецкага возера. Затока Кыга
-
Цялецкае возера — сярэдзіна.
-
Мыс Кырсай — меца ўпадзеньня ракі Чулышман ў Цялецкае возера
-
Мыс Кырсай — паўночная каса Цялецкага возера
-
Упадзеньне ракі Вялікая Чылі ў Цялецкае возера
-
Рака Вялікі Эсьцюбе.
-
Вежа для назіраньня Цілан Туў. в. Артыбаш
-
Бераг Цялецкага возера ля вёскі Артыбаш
-
Узыход над Цялецкім возерам у Артыбашы
-
Паўночны бераг ў раёне Янгыскочь
-
Краявід ад мысу Куван ў паўночным напрамку
-
Тайга на паўночным беразе
-
Выток Біі зь Цялецкага возера
-
"Піянэр Алтая" — вэтэран турызму на Цялецкім возеры
-
Вадаспад Карбу
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
- Дулькейт Т. Г. Телецкое озеро в легендах и былях. 2-е изд. Бийск: НИЦ БиГПИ, 1999. — 160 с ISBN 5-85127-167-1
- Безматерных Д. М., Архипов И. А., Бурмистрова О. С., Ведухина В. Г., Котовщиков А. В., Крылова Е. Н., Соколова М. И. Биологические индикаторы как интегральные показатели состояния экосистемы Телецкого озера // Матер. V конф. молодых учёных, посвящённой М. А. Лаврентьеву. Ч. 2. — Новосибирск, 2007. — С. 117—119. Праверана 2019-10-30 г.
- Будников А. Л., Рудой А. Н. Дилювий Северо-Восточного Алтая: Новые данные // «Научные чтения памяти Ю. П. Селивёрстова (Селиверстовские чтения)». — СПб, 2009. — С. 399—405.
- Будников А. Л., Рудой А. Н. Новые находки ленточных глин на территории Северо-Восточного Алтая // Материалы Всероссийского совещания по изучению четвертичного периода — Новосибирск, 2009. 19-23 окт. 2009. — С. 94-100.
- Будников А. Л., Рудой А. Н. Дилювиально-аккумулятивные образования Северо-Восточного Алтая: новые данные.
- Селегей В. В. «Телецкое озеро. Очерки истории» в 3-х кн (рас.). — Новосибирск: Новосиб. кн. изд-во, 2009.
- Пузанов А. В., Безматерных Д. М., Винокуров Ю. И., Кириллов В. В., Зиновьев А. Т. Современное состояние, экологические проблемы и перспективы изучения Телецкого озера (Республика Алтай) // Озера Евразии: проблемы и пути их решения. Матер. 1-й Междунар. конф. (11-15 сентября 2017 г.). — Петрозаводск: Карельский научный центр РАН, 2017. — С. 137—144.
- Пузанов А. В., Безматерных Д. М., Зиновьев А. Т., Кириллов В. В., Дьяченко А. В., Митрофанова Е. Ю., Рождественская Т. А., Горбачев И. В. Комплексные экологические исследования Телецкого озера в 2018 г. // Полевые исследования в Алтайском биосферном заповеднике. Вып. 1 / Под ред. Т. А. Акимовой. — Горно-Алтайск: ФГБУ «Алтайский государственный заповедник», 2019. — С. 68-75.