Тур’я (басэйн Дняпра)

рака ў Беларусі
(Перанакіравана з «Тур'я (басэйн Дняпра)»)

Ту́р’я (на каналізаванай дзялянцы — канава Тур’я) — рака ў Рэчыцкім, Хвойніцкім і Каленкавіцкім раёнах Гомельскай вобласьці, левы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 46 км.

Рака
Тур’я
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Шаўлоў
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 46 км

Асноўны прыток — Вужынецкі канал (праваруч).

Пачынаецца за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Шаўлоў Каленкавіцкага раёну. Цячэ праз азёры на абалоне Прыпяці і ўпадае ў яе за 4 км на паўночны захад ад вёскі Ломыш Хвойніцкага раёну. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку на працягу 37 км[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 370

Літаратура рэдагаваць

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 370