Тры мужчыны і немаўля
«Тры мужчы́ны і немаўля́» (па-ангельску: Three Men and a Baby) — амэрыканскі камэдыйны фільм 1987 году рэжысэра Леанарда Німоя. Галоўныя ролі выканалі Том Сэлек, Стыў Гутэнбэрг і Тэд Дансан. Сцэнар базуецца на францускім фільме «Тры мужчыны і калыска» 1985 году. Кінатвор стаў гітом пракату ЗША па выхадзе, пераўзышоўшы «Ракавую жарсьць», зарабіўшы 167 мільёнаў даляраў у ЗША і Канадзе[8] і 240 мільёнаў даляраў ва ўсім сьвеце[9].
Тры мужчыны і немаўля | |
па-ангельску: Three Men and a Baby | |
Жанр | сяброўскі фільм[d] і кінакамэдыя |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Заснаваны на | Three Men and a Cradle[d] |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Майкл Эй Стывэнсан[d] |
Вытворчасьць | Touchstone Pictures[d], Silver Screen Partners[d] і Interscope Communications[d] |
Распаўсюд | Walt Disney Studios Motion Pictures[d], Netflix і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 25 лістапада 1987[5], 25 сакавіка 1988[6] і 28 красавіка 1988[7] |
Працягласьць | 102 хвіліна і 101 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Наступны | Three Men and a Little Lady[d] |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьАрхітэктар Пітэр Мітчэл (Том Сэлек), мультыплікатар Майкл Келам (Стыў Гутэнбэрг) і актор Джэк Голдэн (Тэд Дансан) — шчасьлівыя мужчыны, якія жывуць разам у вялікай кватэры ў Нью-Ёрку, часта прымаючы гасьцей. Аднойчы да дзьвярэй іхняй кватэры падкідваюць дзіця з цыдулкай, што немаўля ёсьць дачкой Джэка і акторкі Сылвіі (Нэнсі Трэвіс). У гэты час Джэк знаходзіцца на здымках у Турэччыне, таму ўвесь цяжар за гадаваньнем дзіця прыпадае на двух сяброў. Да таго ж, Джэкавы сябар дамаўляецца зь ім, што яму прынясуць пасылку, якую трэба будзе аддаць іншым людзям. Цалкам зьбянтэжаныя Пітэр і Майкл гадуюць дзіця, у той час як да іх завітваюць два мужчыны, якія прыйшлі па пасылку. Сябры мяркуюць, што немаўля і ёсьць пасылка, таму аддаюць яго ім. Толькі пасьля Пітэр зважае, што сапраўднай пасылкай быў пак з наркотыкамі, па які і прыходзілі мужчыны. Ён забірае назад дзіця, але сутыкаецца з інспэктарам паліцыі сэржантам Мэлкавіцам (Філіп Боска), які шукае наркотыкі, але іх не знаходзіць. Наступнымі днямі Пітэр і Майкл вучацца клапаціцца пра Марыю, робячы зьмены пялёнак, купаньне і кармленьне.
Мужчыны папрасілі місіс Гэтэўэй (Сынтыя Гарыс), каб тая паняньчыла малую Мэры, а самі пайшлі на працу. Па вяртаньні, яны знаходзяць місіс Гэтэўэй зьвязанай; у кватэры наркадылеры ўчынілі вэрхал, але Мэры ў бясьпецы. Пітэр знаходзіць цыдулку ад бандытаў, што наступным разам яны забяруць дзіця, калі мужчыны не вярнуць ім наркотыкі. Пітэр і Майкл працягваюць клапаціцца аб Марыі, прыстасоўваючыся да бацькоўскага жыцьця. Неўзабаве павяртаецца Джэк і запэўнівае Пітэра і Майкла, што нічога ня ведаў пра гераін. Першапачаткова ён адмаўляе сваю сувязь з Мэры, але нататка ад Сылвіі пераконвае яго, што ён ёсьць бацькам немаўля. Пітэр і Майкл пераносяць усю адказнасьць за выхаваньне на Джэка, але палюбіўшы Мэры, дапамагаюць яму ў гадаваньні.
У ранішняй газэце мужчыны выяўляюць, што сябар Джэка, які папрасіў іх прыняць пасылкі, быў зьбтіты і шпіталізаваны. А самі мужчыны атрымліваюць паведамленьне, што гэта можа здарыцца зь імі. Пітэр, Майкл і Джэк распрацавалі плян пасткі для дылераў, зарганізаваўшы сустрэчу, і з посьпехам яго выканалі. Аднойчы, да іх па дзіця завітвае Сылвія і мужчыны вымушаны аддаць Мэры маці. Але кожны зь іх настолькі палюбіў Мэры, што ня можа забыць малую. Мужчыны вырашылі вярнуць дзіця дадому, дазволіўшы Сылвіі таксама жыць зь імі.
Крытыка
рэдагавацьКрытычная рэакцыя на кінастужку, як правіла, станоўчая. На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 67%, базуючыся на 70 рэцэнзіях крытыкаў. На думку крытыкаў якасьць гумару ў фільме ня ёсьць выдатнай, але вылучаецца выкананьне ролі Пітэра Томам Сэлекам[10]. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаных 61 бал з 100 магчымых, палягаючы на 16 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра спрыяльныя водгукі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, надала фільму сярэднюю ацэнку A− паводле шкалы ад A+ да F. Роджэр Эбэрт з Chicago Sun-Times, не зважаючы на тое, што адзначыў некалькі недахопаў, высока ацаніў фільм і вылучыў выступ Сэлека.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.imdb.com/title/tt0094137/
- ^ а б http://www.filmaffinity.com/es/film160442.html
- ^ а б в г д е ё ж з http://www.imdb.com/title/tt0094137/fullcredits
- ^ а б в Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=threemenandababy.htm
- ^ http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=16029&type=MOVIE&iv=Basic
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ «1987 Yearly Box Office Results». Box Office Mojo.
- ^ «'Three Men' Costars Return For Sequel». Daily Variety. 14.02.1990. — С. 2.
- ^ «Three Men and a Baby». Rotten Tomatoes.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Тры мужчыны і немаўля (анг.) на сайце IMDb
- Тры мужчыны і немаўля на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Тры мужчыны і немаўля на Metacritic