Трыэтылгаль

хімічнае злучэньне

Трыэтылгаль, паводле намэнклятуры IUPAC трыэтылгалан (хімічная формула Ga(C2H5)3) — мэталаарганічнае рэчыва, алкілвытворнае галю. Бясколерная вадкасьць, самаўзгаральная на паветры[1], таму працаваць зь ёй можна толькі ў інэртнай атмасфэры (азот, аргон).

 

Прымяненьне

рэдагаваць

Трыэтылгаль можа служыць альтэрнатывай трымэтылгалю у выпарвальнай фазе эпітаксіі крышталяў паўправадніковых злучэньняў з-за таго, што плёнкі, вырашчаныя з дапамогай трыэтылгалю, маюць меншую канцэнтрацыю прымесяў вугляроду[2].

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Shenaikhatkhate D., Goyette R., Dicarlojr R., Dripps G. Environment, health and safety issues for sources used in MOVPE growth of compound semiconductors // Journal of Crystal Growth. — 2004. — Т. 272. — С. 816. — DOI:10.1016/j.jcrysgro.2004.09.007
  2. ^ Saxler A., Walker D., Kung P., Zhang X., Razeghi M., Solomon J., Mitchel W., Vydyanath H. Comparison of trimethylgallium and triethylgallium for the growth of GaN // Applied Physics Letters. — 1997. — Т. 71. — С. 3272. — DOI:10.1063/1.120310