Трытоны, уколы (Tritonus) — род хвастатых земнаводных сямейства сапраўдных салямандраў.

Трытоны
Шэра-плямісты трытон
Triturus carnifex
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаЗемнаводныя
АтрадХвастатыя земнаводныя
СямействаСапраўдныя салямандры
РодТрытоны
Бінамінальная намэнклятура
Triturus

Пашыраны ў Эўразіі. Жывуць у вадаёмах (у пэрыяд размнажэньня) і на сушы ў вільготных (часта поймавых) мясьцінах, у лісьцевых і мяшаных лясах, хмызьняках. Кормяцца дробнымі воднымі і сухапутнымі бесхрыбетнымі.

Вядома 10 відаў. На Беларусі 2 віды: трытон звычайны, ці малы і трытон грабеньчаты.

Даўжыня цела да 18 см, хваста — блізкая да даўжыні цела. Хвост сплюшчаны з бакоў, зьверху і зьнізу мае скурыстую аблямоўку. Павекі развітыя. Зубы на абедзьвюх сківіцах, паднябенныя зубы разьмешчаны радамі.

Разьвіцьцё з ператварэньнем. Пры неспрыяльных умовах мэтамарфозу часам назіраецца нэатэнія.

Лябараторныя жывёлы.