Трыдыюм усіх сьвятых
Тры́дыюм Дня ўсіх сьвяты́х, Трыдыюм усі́х сьвятых — урачыстасьць у заходнім хрысьціянстве, якая ахоплівае тры дні: конадзень Дня ўсіх сьвятых (Гэлаўін), уласна Дзень усіх сьвятых і Дзень усіх душаў. Гэты пэрыяд пачынаецца 31 кастрычніка і сканчаецца 2 лістапада. Сучасная дата Дня ўсіх сьвятых, а зь ёю і конадня, была ўсталяваная, падобна, у VIII стагодзьдзі Папам Рыгорам III (731—741), а Людовік I Пабожны пастанавіў адзначаць яе ў Францыі ў IX стагодзьдзі. У пачатку XI стагодзьдзя абат Адылён Клюнскі пастанавіў у сваім кляштары ў Клюні(d) маліцца за памерлых; адсюль паўстала традыцыя Дня ўсіх памерлых душаў.
У 1430 року Папа Сыкст IV заснаваў Актаву ўсіх сьвятых, аднак рэформай 1955 року(d) яна скасаваная ў каталіцтве; у некаторых англіканскіх і лютэранскіх цэркваў актава захавалася дагэтуль. Пры гэтым каталіцкія вернікі, якія наведаюць могілкі і памоляцца за памерлых, усё адно змогуць атрымаць поўнае адпушчэньне грахоў. У актаву можа трапляць і Дзень малітвы за перасьледваную царкву(d), які адзначаецца ў першую нядзелю лістапада і згадвае асобаў, якіх дагэтуль перасьледуюць за хрысьціянскую веру. У Царкве Ангельшчыны да ўспаміну пра памерлых адносіцца і Памінальная нядзеля(d) (найбліжэйшая да 11 лістапада).