Гэлаўін (па-ангельску: Halloween, All Hallows 'Eve або All Saints' Eve) — сьвята, што мае карані ў традыцыях старажытных кельтаў, у Ірляндыі і Шатляндыі, гісторыя якога пачалася на землях сучаснай Вялікабрытаніі і паўночнай Францыі; адзначаецца 31 кастрычніка — напярэдадні Дня ўсіх сьвятых.

Сьвяцільні Джэка(en) — гарбузовая галава адзін з галоўных атрыбутаў Гэлаўіну

Традыцыйна адзначаецца ў ангельскамоўных краінах, хоць афіцыйным выходным або дзяржаўным сьвятам не зьяўляецца. З канца ХХ стагодзьдзя цягам працэсу амэрыканізацыі і глябалізацыі мода на атрыбутыку Гэлаўіну зьявілася таксама ў большасьці неангельскамоўных краінаў Захаду і ў краінах Ўсходняй Эўропы. Гэлаўін таксама нефармальна адзначаецца ў некаторых іншых краінах, якія маюць шчыльныя культурныя сувязі з ЗША ці Вялікабрытаніяй, напрыклад, у Японіі, Паўднёвай Карэі, Сынгапуры, Аўстраліі і Новай Зэляндыі, у шэрагу астраўных краінаў Акіяніі.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Гэлаўінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў