Трубіла — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Trubilo
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Trubo + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Трубіла»

Паходжаньне

рэдагаваць

Трубіла (Trubilo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова труб-, магчыма, паходзіць ад асновы -друд- (-трут-, -трот-)[1].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mathias Trubiło de Jezno (14 студзеня 1720 году)[2].

Носьбіты

рэдагаваць

На 1904 год існавала вёска Трубілаўскія Корні або Трубілава (Трубілова) у Парэцкім павеце, а таксама сядзіба і паселішча з назвай Трубілаўка ў Рослаўскім павеце Смаленскай губэрні[3].

На 1906 год існавалі фальваркі 1-е, 2-е і 3-е Трубілава ў Пасінскай воласьці Люцынскага павету Віцебскай губэрні[4].

На 1892 год існавала вёска Трубішкі ў Кальварыйскім павеце Сувалкаўскай губэрні[5] (адзначалася старажытнае германскае імя Trubo[1]).

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б в Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 421.
  2. ^ Stakliškių Švč. Trejybės bažnyčia, 1720—1723 m. jungtuvių įrašai, Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  3. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 294, 348.
  4. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 243.
  5. ^ Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 515.