Тор (фільм)

фільм ЗША 2011 року

«Тор» (па-ангельску: Thor) — амэрыканскі супэргеройскі фільм 2011 року, сфільмаваны студыяй «Marvel» пра аднайменнага пэрсанажа коміксаў Marvel. Гэта чацьверты фільм у кінасусьвеце Marvel. Рэжысэр — Кенэт Брана, аўтары сцэнару — Эшлі Мілер, Зак Стэнц і Дон Пэйн. У галоўных ролях: Крыс Гэмсўарт, Наталі Портман, Том Гідлстан, Стэлян Скаршгорд, Колм Фіёры, Рэй Стывэнсан, Ідрыс Элба, Кэт Дэнінгс, Рэнэ Русо і Энтані Гопкінз. У фільме Тор выгнаны з Асгарду на Зямлю, пазбаўлены сваёй моцы і молата М’ёльніра за тое, што распаліў вайну. Пакуль ягоны брат Локі намерваецца заняць Асградзкі сталец, Тор мусіць даказаць сваю вартасьць.

Тор
Thor
Выява лягатыпу
Жанр баявік[d][1][2][3][…], фэнтэзійны фільм[d][1][4][2][…], прыгодніцкі фільм, супэргеройскі фільм[d] і навукова-фантастычны фільм[d]
Рэжысэр Кенэт Брана
Сцэнарыст
  • Эшлі Мілер
  • Зак Стэнц
  • Дон Пэйн
Заснаваны на Thor[d]
Прадусар Кэвін Файгі
У ролях
Кампазытар Патрык Дойл
Апэратар Харыс Замбарлюкас
Мантаж Пол Рабэл
Мастак Bo Welch[d]
Вытворчасьць Marvel Studios
Распаўсюд Paramount Pictures, Дыснэй+[d] і Walt Disney Studios Motion Pictures[d]
Дата выхаду 17 красавіка 2011 (13 гадоў таму)
Працягласьць 114 хв.
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $150 млн
Прыбытак $449,3 млн
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

У 965 року Одын, кароль Асгарду, распачаў вайну супраць Ледзяных гігантаў Ётунгэйму ды іхняга правадыра Ляфэя, каб ня даць тым захапіць дзевяць сьветаў, пачынаючы зь Зямлі. Асгардзкія воі перамагаюць Ледзяных гігантаў і авалодваюць крыніцай іхняй сілы, Куфрам старадаўніх зімаў.

У наш час Одынаў сын Тор рыхтуецца ўзысьці на сталец Асгарду, аднак цырымонія каранацыі спыняецца з-за нападу Ледзяных гігантаў, якія спрабуюць вярнуць Куфар. Насуперак Одынаваму загаду Тор з братам ды сябрамі — Сыф і Тройкай ваяроў — выпраўляецца ў Ётунгэйм, каб адолець Ляфэя. Бітва йдзе зь пераменных посьпехам, Одын прыбывае, каб выратаваць асгардцаў, аднак крохкае перамір’е між двума сьветамі парушанае. За фанабэрыстасьць Одын пазбаўляе Тора ягонай магутнасьці і выганяе яго на Зямлю як звычайнага сьмяротнага, выкідаючы ўвасьлед і ягоны молат М’ёльнір, аднак зачароўваючы яго, каб молат мог дастацца толькі вартаму.

Тор апынаецца ў Нью-Мэксыка, дзе на яго натрапляюць астрафізык Джэйн Фостэр з мэнтарам Эрыкам Сэльвігам ды памочніцай Дарсі Льюіс. Молат знаходзяць мясцовыя жыхары, неўзабаве сюды дабіраецца агент Ш.Ч.Ы.Т.у Філ Кулсан, і Ш.Ч.Ы.Т. адбірае ў тым ліку дасьледаваньні Фостэр пра кратовую нару, якой Тор трапіў на Зямлю. Тор, даведаўшыся пра месцазнаходжаньне М’ёльніру, выпраўляецца на абсталяваную вакол яго базу Ш.Ч.Ы.Т.у, каб забраць молат сабе, аднак высьвятляе, што ня мае сілаў падняць яго. Ён схоплены агентамі, аднак Сэльвіг дапамагае яму вызваліцца.

Локі даведваецца, што ён — біялягічны сын Ляфэя, усынаўлены Одынам пасьля сканчэньня вайны. Зьняможаны Одын упадае ў «сон Одына», які дапаможа яму аднавіць сілу. Карыстаючыся гэтым, Локі займае сталец і запрашае Ляфэя ў Асгард, каб забіць Одына і вярнуць Куфар. Сыф і Тройка ваяроў, незадаволеныя кіраваньнем Локі, вырашаюць вярнуць Тора з выгнаньня і пераконваюць Гэймдаля, прыдзьверніка Біфрэсту — вясёлкавага мосту дзеля перамяшчэньня між сусьветамі — прапусьціць іх на Зямлю. Даведаўшыся пра іхні плян, Локі накіроўвае на Зямлю Зьнішчальніка, магутны аўтамат, каб забіць Тора. Ваяры знаходзяць Тора, аднак Зьнішчальнік перамагае іх, і Тор вырашае аддаць сябе ў ахвяру, каб іх уратаваць. Зьбіты Зьнішчальнік да сьмерці, Тор сваёй ахвярнасьцю сьведчыць, што варты валодаць М’ёльнірам. Молат вяртаецца да яго разам з сілай, якой Тор здолеў перамагчы Зьнішчальніка. Цалуючы на разьвітаньне Фостэр і абяцаючы вярнуцца, ён з асгардцамі сьпяшаецца на барацьбу супраць Локі.

У Асгардзе Локі здраджвае і забівае Ляфэя. Цяпер ён выкарыстоўвае спробу нападу Ледзянога гіганта на Одына як падставу да зьнішчэньня Ётунгэйма Біфрэставым мостам, каб даказаць, што ён варты сын свайго прыёмнага бацькі. Плянам Локі замінае падасьпелы Тор, які ўратоўвае Ётунгэйм ад разбурэньня, зруйнаваўшы Біфрэст, аднак цяпер ён ня можа перанесьціся з Асгарду ў іншы сьвет. Одын абуджаецца і ўратоўвае сыноў ад падзеньня ў бездань увасьлед за мостам, аднак Локі праўдападобна вырашае скончыць жыцьцё самагубствам і адпускае руку. Тор мірыцца з бацькам і асэнсоўвае, што яшчэ не гатовы стаць каралём. У гэты час на Зямлі Фостэр з камандай шукаюць спосаб адчыніць партал у Асгард.

У пасубтрытравай сцэне Сэльвіга дастаўляюць на базу Ш.Ч.Ы.Т.у, дзе Нік Ф’юры адчыняе дыплямат і просіць таго дасьледаваць загадкавы кубічны прадмет, які можа валодаць неапісальнай сілай. Нябачны Локі падказвае Сэльвігу пагадзіцца, і той згаджаецца.

Вытворчасьць

рэдагаваць

Першы сцэнар фільму напісаў у 2006 року фанат коміксу «Тор» Марк Пратасевіч. Правы на праект у «Соні» выкупіла студыя Paramount Pictures. У 2007 студыя «Marvel» падпісала кантракт на здымкі фільму з рэжысэрам Мэт’ю Вонам, які перапісаў сцэнар, каб зьменшыць кошт здымак. Аднак у траўні 2008 року кантракт з Вонам скончыўся, у канцы таго ж году быў падпісаны кантракт з Кенэтам Брана.

Здымкі пачаліся ў студзені 2010 року ў студыі Рэлей у Мангэтэн-Бічы (Каліфорнія), пасьля на ранча ў Галістэа (Нью-Мэксыка).

Прэм’ера адбылася 17 красавіка 2011 року ў Сыднэі (Аўстралія).

«Тор» зарабіў $181 мільён у Паўночнай Амэрыцы і $268,3 млн у астатнім сьвеце — агулам $449,3 млн. На Rotten Tomatoes ён атрымаў рэйтынг 77%, на Metacritic — 57/100.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Тор (фільм)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б http://www.imdb.com/title/tt0800369/
  2. ^ а б http://www.metacritic.com/movie/thor
  3. ^ http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=129477.html
  4. ^ http://stopklatka.pl/film/thor-2011