Торніке Шэнгелія

грузінскі баскетбаліст

Торніке Шэнгелія (па-грузінску: თორნიკე შენგელია; нар. 5 кастрычніка 1991, Тбілісі, Грузія) — грузінскі прафэсійны баскетбаліст.

Торніке Шэнгелія
Пазыцыя: цяжкі форвард, лёгкі форвард
Рост: 206 см
Вага: 109 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 5 кастрычніка 1991(1991-10-05) (33 гады)
Клюбная інфармацыя
Клюб Віртус Балёньня
Клюбы
Гады Клюб
2008—2010 Валенсія
2010—2012 Сьпіру Шарлеруа[d]
2010—2011 RBC Verviers-Pepinster[d]
2012—2014 Бруклін Нэтс
2012—2014 Springfield Armor[d]
2014 Чыкага Булз
2014—2020 Басконія
2020—2022 ЦСКА
2022—4 Віртус Балёньня

Клюбная кар’ера

рэдагаваць

З 2008 па 2010 год гуляў як за баскетбольны клюб «Валенсія», так і за яе моладзевую каманду «Валенсія БК Саньні Дэлайт». У 2010 годзе ён падпісаў кантракт з бэльгійскім клюбам «Сьпіру», які пазьней аддаў яго ў арэнду ў КБК Вэрв’э-Пэпінстэр на сэзон 2010—2011 гадоў. У жніўні 2011 году было абвешчана, што ён будзе гуляць за «Сьпіру» ў 2011—2012 гадах.

28 чэрвеня 2012 году быў абраны пад 54-м нумарам на драфце НБА 2012 году камандай «Філадэлфія-76», але адразу ж быў абмяняны ў «Бруклін Нэтс». Пасьля драфту ён браў удзел у розыгрышы летняй лігі НБА, падчас якой у сярэднім набіраў 10,2 пунктаў і рабіў 3,6 падборы за гульню. Пасьля моцнай гульні ў матчах супраць «Сыксэрз» (17 пунктаў, 6 падбораў і 2 перадачы) і «Індыяны Пэйсэрз» (16 пунктаў, 4 перахопы і 3 блёкі) галоўны трэнэр «Нэтс» Эвэры Джонсан у інтэрвію New York Post заявіў, што ён быў уражаны гульнёй Шэнгеліі і мэнэджар каманды будзе весьці перамовы аб тым, ці застанецца Торніке ў НБА ці вернецца ў Эўропу. 18 ліпеня 2012 году было абвешчана, што Шэнгелія падпіша двухгадовы кантракт з «Бруклін Нэтс».

9 ліпеня 2020 году падпісаў 3-гадовы кантракт з маскоўскім клюбам ЦСКА. 26 лютага 2022 году ў аднабаковым парадку скасаваў кантракт праз уварваньне Расеі ва Ўкраіну[1].

Дасягненьні

рэдагаваць