Толькі не кажы нікому

«То́лькі не кажы́ нікому» (па-польску: Tylko nie mów nikomu) — польскі дакумэнтальны фільм 2019 року рэжысэра Томаша Сэкельскага, які апавядае пра сэксуальны гвалт зь дзецьмі ў каталіцкай царкве Польшчы.

Толькі не кажы нікому
Tylko nie mów nikomu
Жанр дакумэнтальны фільм
Рэжысэр Томаш Сэкельскі
Сцэнарыст Томаш Сэкельскі
Прадусар
Апэратар
  • Адам Галіца
  • Войцех Якубчак
  • Пётар Сузін
Мантаж Дарыюш Мандэс
Вытворчасьць Марэк Сэкельскі
Дата выхаду 11 траўня 2019 (5 гадоў таму)
Працягласьць 121 хв.
Краіна Польшча
Мова польская
Наступны Zabawa w chowanego[d]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

Апісаньне

рэдагаваць

Фільм створаны братамі Томашам і Маркам Сэкельскімі на грошы, сабраныя з дапамогай краўдфандынгавага сэрвісу «Patronite». Першы з братоў стаў аўтарам сцэнару і рэжысэрам, другі — прадусэрам. За здымкі фільму адказвалі Адам Галіца, Войцех Якубчак і Пётар Сузін, а мантажом займаўся Дарыюш Мандэс.

Фільм уздымае пытаньне адказнасьці за хаваньне сэксуальных злачынцаў ад праваахоўных органаў чальцамі Канфэрэнцыі эпіскапату Польшчы. У фільме прадстаўленыя як справы шматгадовай даўніны, так і нядаўнія. Упершыню ў ім зьяўляюцца абвінавачваньні ў пэдафіліі ў бок ксяндза пралата Францішка Цыбулі, капэляна прэзыдэнта Польшчы Леха Валэнсы, а таксама ксяндзка Эўгеніюша Макульскага, ініцыятара пабудовы базылікі ў Ліхеню.

Аўтары фільму запрасілі да ўдзелу ў ім некалькіх царкоўных герархаў, аднак згодаю адказаў толькі былы езуіт, прафэсар Станіслаў Абірэк.

Фільм распаўсюджваецца на сэрвісе YouTube.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць