Та́ўрыя (таксама Таўрыда, Таўрыка, па-старажытнагрэцку: Ταυρίς, Ταυρίδα, па-лацінску: Taurica) — гістарычная назва паўвостраву Крым, паходзіць ад назвы таўраў.

Партэніюм
Крымскія грэкі 1840
Крымскія грэкі 1840

Геаграфія

рэдагаваць

Страбон падзяляў усю Таўрыю (Херсанэс) на вялікую і малую. Малым Херсанэсам называўся сучасны Керчанскі паўвостраў.

Антычныя гарады Таўрыі

рэдагаваць

Міталёгія

рэдагаваць

Таўрыя вядомая ў міталёгії ў сувязі зь мітам пра Іфігенію.

Герадот называў паўвостраў Таўрыяй, а мыс (сучасны Гераклійскі паўвостраў) на якім знаходзіўся Херсон Таўрыйскі — Херсанэс. Страбон, Кляўдыюс Пталемэй называлі паўвостраў скіфскім ці таўрыйскім. У 7 ст. н. е. хазары завалодалі паўвостравам і называлі яго Хазарыя. Назва Крым паходзіць ад часткі паўвостраву, да Керчанскай пратокі, якая падзяляе Эўропу ды Азію (сучасны Керчанскі паўвостраў). За часамі скіфаў у VII ст. да н. э. там быў роў, які быў выкапаны тады, калі скіфы выгналі кімэрыйцаў ад Днястра, Дняпра да Дону ў Азію. Пасьля баспорскі цар Азандэр за 50 гадоў да н. э. на месцы рва ўзьняў мур, у якім было 10 вартавых вежаў. Страбон паведамляе, што на тым месцы знаходзіўся кімэрыйскі горад Кімэрыён, Герадот называе тое самае месца Крымам. Герадот называе таўраў — скіфамі. Страбон называў паўвостраў скіфскім ці таўрыйскім. Перакоп (роў) называўся Арыхія. За часамі скіфаў у Таўрыі было 24 горады. Скіфаў называлі таксама васілеўсамі (царамі).

Таўрыйская губерня

рэдагаваць

У XIX — на пачатку ХХ стагодзьдзя Таўрыяй называлі Таўрыйскую губэрню, створаную ў 1802 годзе (центральны горад Сімфэропаль). У яе склад уваходзілі землі сучаснай Аўтаномнай Рэспублікі Крым, паўднёвая частка Хэрсонскай ды Запароскай абласьцей. Назва праіснавала да 1918 году.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць