Таўкач
прылада для таўчэньня ў ступе
Таўка́ч (памяншальная форма таўкачык) — тоўсты драўляны стрыжань для здрабненьня ці расьціраньня цьвёрдай масы. Звычайна выкарыстоўваецца разам з ступай.
Мінуўшчына
рэдагавацьВыкарыстоўваецца з дагістарычных часоў, паходзіць ад нэалітычнага расьціральніка(d). На найархаічнейшых млынах цяжкія таўкачы выкарыстоўвалі замест жорнаў: вярчальны рух вадзянога кола ператвараўся на паступальны, і таўкач, падыймаючыся і апускаючыся, перамолваў зерне.
У Бразыліі выкарыстоўвалася малольная прылада з рычагом, вядомая як «манжола»[1].
Адмены
рэдагаваць- Тара́н — для таўчэньня смажанага насеньня ў алейніцы
- Мя́ла — для разьмінаньня
- Расьціральнік — від каменнага таўкача, элемэнт зернетаркі.
- Таўкачык — у выглядзе пэрфараванай кружэлкі на дзяржальне, ужываны для прыгатаваньня мяккіх паводле кансыстэнцыі страваў
- Макагон — для расьціраньня маку.
- Мадлер — для прыгатаваньня кактэйляў.
У культуры
рэдагавацьУ пераносным сэнсе слова «таўкач» азначае няўклюднага чалавека («паварочвацца як таўкач каля гаршкоў») або недарэку («ні млён ні таўкач»).