Жарон
камень для млына
Жарон — парнае каменнае кола, якое выкарыстоўваецца ў ветраных і вадзяных млынах, у тым ліку і прыліўнога тыпу, і служыць для перамолваньня ў муку пшаніцы ды іншага зерня.
У якасьці камня, які найбольш падыходзіць для вырабленьня жорна, звычайна служыць мелказерневы крэмнезьмяшчальны порысты, але пры гэтым трывалы пескавік, альбо акрэмнены вапняк, які зьмяшчае закамянеласьці.