Таўбатэ

горад у Бразыліі

Таўбатэ́ (па-партугальску: Taubaté) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 318 тысяч чалавек[2]. Горад ёсьць прамысловым цэнтрам, прадстаўніцтвы ў ім маюць такія кампаніі, як то Фольксваген, Alstom, Ford, LG, Эмбраер ды іншых.

Таўбатэ
Герб Таўбатэ Сьцяг Таўбатэ
Дата заснаваньня: 5 сьнежня 1645
Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Кіраўнік: Бэрнарду Артыс Жуніяр[d]
Плошча:
  • 625,003 км²
Вышыня: 589 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 12
Паштовы індэкс: 12000-000
Геаграфічныя каардынаты: 23°2′0″ пд. ш. 45°33′0″ з. д. / 23.03333° пд. ш. 45.55° з. д. / -23.03333; -45.55Каардынаты: 23°2′0″ пд. ш. 45°33′0″ з. д. / 23.03333° пд. ш. 45.55° з. д. / -23.03333; -45.55
Таўбатэ на мапе Бразыліі
Таўбатэ
Таўбатэ
Таўбатэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.taubate.sp.gov.br/

Гісторыя

рэдагаваць

Рэгіён традыцыйна ёсьць месцам пражываньня племені тупінамба па беразе ракі Параіба-ду-Сул. Першая вёска была створаная тут у 1640 годзе чалавекам на імя Жак Фэліш. Гэта было першае паселішча ў рэгіёне даліны Параібы. У 1842 годзе паселішча атрымала статус гораду. У 1891 годзе пачалася індустрыялізацыя гораду, то бок была пабудаваная тэкстыльная фабрыка. У 1908 годзе места стала цэнтрам дыяцэзіі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць