Таця́на Сярге́еўна Скры́пчанка (18 студзеня 1955, места Менск) — беларускі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1983).

У 1978 скончыла Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. 3 1978 навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі.

Дасьледуе старажытнае шкло. Удзельнічала ў Палескім археалягічным атрадзе, Менскай археалягічнай экспэдыцыі. Абсьледавала помнікі археалёгіі на тэрыторыі Менскай і іншых абласьцей Беларусі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.