Тацяна Кузіна
Тацяна Кузіна (нар. у 1973 годзе, Менск, Беларусь) ― беларуская дасьледніца, грамадзкая дзяячка, лектарка, экспэртка ў сфэры грамадзянскай супольнасьці, грамадзянскага ўдзелу і публічнага адміністраваньня.
Тацяна Кузіна | |
Род дзейнасьці | Дасьледніца, экспэртка ў сфэры грамадзянскай супольнасьці і публічнага адміністраваньня, лектарка |
---|---|
Дата нараджэньня | 1973 |
Месца нараджэньня | Менск, Беларусь |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт |
Прафэсіі | Дасьледніца, экспэртка, лектарка |
Навуковая сфэра | Палітычная навука, публічнае адміністраваньне |
Месца працы | Школа маладых мэнэджараў і публічнага адміністраваньня SYMPA |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася ў Менску.
Тацьцяна працавала ў ЭГУ з 1996 па 2009 год, была намесьніцай дэкана Франка-беларускага факультэту палітычных і адміністрацыйных навук, узначальвала Офіс публічных і міжнародных сувязяў, выкладала на бакаляўрскай праграме «Палітычныя і эўрапейскія дасьледаваньні»[1].
У 2010—2015 гадах была выканаўчай дырэктаркай Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS), а таксама супрацоўнічала зь Беларускай дасьледчай радай (BRC) ды іншымі навукова-дасьледчымі цэнтрамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасьці на працягу ўсёй сваёй кар’еры[1].
Магістарка палітычных навук (ЭГУ). Выкладала ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце[1].
Грамадзкая і экспэртная дзейнасьць
рэдагавацьТацяна стаяла ля вытокаў стварэньня Школы маладых мэнэджэраў публічнага адміністраваньня (SYMPA) і Беларускага інстытуту рэформы і трансфармацыі публічнага адміністраваньня (BIPART), у межах якіх выкладала і займалася дасьледчай дзейнасьцю[1].
Тацяна Кузіна зрабіла важны ўнёсак у шматлікія праграмныя, стратэгічныя і дасьледчыя дакумэнты, у тым ліку ў рамках удзелу SYMPA ў EU-STRAT — міжнародным дасьледчым праекце, які ажыцьцяўляўся кансорцыюмам вядучых эўрапейскіх унівэрсытэтаў (улучна з Свабодным унівэрсытэтам Бэрліна і Лейдэнскім унівэрсытэтам ў Нідэрляндах) і навукова-дасьледчых цэнтраў (think tanks) у 2016—2019 гадах[2].
Арышт
рэдагаваць28 чэрвеня 2021 году Тацяна Кузіна была арыштаваная ў менскім аэрапорце. Тацяне Кузінай прад’яўлены абвінавачваньні па па ч. 1 арт. 357 КК (дапамаганьне дзеяньням, учыненым з мэтай захопу ўлады) і па ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы)[3].
20 ліпеня 2021 году разам зь іншымі арыштаванымі калегамі была прызнаная палітзьняволенай[4].
6 лютага 2023 году ў Менску пачаўся суд над Тацянай Кузінай і Валерыяй Касьцюговай. У залежнасьці ад ролі Валерыю Касьцюгову і Тацяну Кузіну абвінавачваюць па трох артыкулах КК: ч. 1 арт. 357 («дапамаганьне дзеяньням, учыненым з мэтай захопу ўлады»), ч. 3 арт. 361 («заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы») і ч. 3 арт. 130 («распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці»)[5].
17 сакавіка 2023 году Валерыі Касьцюговай і Тацяне Кузінай прысудзілі па 10 гадоў калёніі агульнага рэжыму[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Просьба о солидарности и поддержке, Школа молодых менеджеров публичного администрирования, 05.07.2021, https://web.archive.org/web/20210706071003/http://www.sympa-by.eu/ru/articles/prosba-o-solidarnosti-i-podderzhke.html
- ^ У Магілёве абмяркоўвалі ўзаемадзеянне грамадскага сектара і ўладаў, 22-03-2019, MOGILEVPRESS.BY, https://web.archive.org/web/20220324063516/http://mogilevpress.by/naviny-supolki/20-u-magleve-abmyarkoval-zaemadzeyanne-gramadskaga-sektara-lada.html
- ^ Taccjana Kuzina, 100xSolidarität, Solidarität mit den politischen Gefangenen in Belarus, https://100xsolidaritaet.de/personen-in-haft/taccjana-kuzina
- ^ Затрыманыя журналісты «Белсат» і «Радыё Свабода», а таксама Таццяна Кузіна і Валерыя Касцюгова прызнаныя палітвязнямі, ПЦ Вясна, 20.07.2021, https://spring96.org/be/news/104384
- ^ У Менску судзяць рэдактарку Касьцюгову і дасьледчыцу Кузіну, Радыё Свабода, 6 лютага 2023, https://www.svaboda.org/a/32257215.html
- ^ Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну асудзілі да дзесяці гадоў пазбаўлення волі