Тацьцяна Яблонская
Тацьцяна Нілаўна Яблонская (24 лютага 1917, Смаленск — 17 чэрвеня 2005, Кіеў) — украінская жывапісіца, народная мастачка Ўкраіны (1960).
Тацьцяна Яблонская | |
Дата нараджэньня | 11 (24) лютага 1917 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 17 чэрвеня 2005[2] (88 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | малярка, прафэсарка ўнівэрсытэту |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз маляроў СССР[d] |
Жанры | жанравае малярства[d] і пэйзаж |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьВучылася ў Кіеўскім мастацкім інстытуце (1935-41) у Ф. Крычаўскага, выкладала там жа ў 1947-73 гг (прафэсар з 1967). У пэйзажах і тэматычных карцінах Яблонскай раскрываюцца жыцьцесьцьвярджальныя, паэтычныя вобразы сучасьнікаў і роднай прыроды.
На працягу ўсяго творчага жыцьця ўдзельнічала ў шматлікіх ўсеўкраінскіх, усесаюзных і міжнародных выставах, сярод якіх самыя значныя:
- 1956 — XXVIII Міжнародная мастацкая выстаўка ў Вэнэцыі (біенале);
- 1958 — Сусьветная выстава ў Брусэлі.
Пачынаючы са студэнцкіх гадоў, мела больш чым 30 пэрсанальных выстаў у Маскве, Лёндане, Будапэшце, у Кіеве, іншых гарадах. Карціна мастачкі «Перад стартам» (1947) не была ўдастоена Сталінскай прэміі з-за распачатай тады вайны з фармалізмам.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Яблонская Татьяна Ниловна // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.