Тахір Батаеў
Тахір Хажаевіч Батаеў, амір Тахір (мянушкі: «Кумык», «Тыгр», «23»; 30 траўня 1973, вёска Сары-Су — 21 сакавіка 2007 году, Гудэрмэс) – вайсковы дзяяч і ваявода Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя, брыгадны генэрал. Яры прыхільнік незалежнасьці Ічкерыі.
Тахір Батаеў | |
30 траўня 1973 — 21 сакавіка 2007 (33 гады) | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці |
Паходжаньне
рэдагавацьТахір Батаеў нарадзіўся 30 траўня 1973 году ў вёсцы Сары-Су. Паводле паходжаньня кумык. Закончыў вучобу ў сярэдняй школе вёскі Шалкаўская. Затым паступіў на юрыдычны факультэт Дзяржаўнага ўнівэрсытэту ЧІАССР. Пасьля заканчэньня вучобы ў ім меў дыплём правазнаўцы.
Вайсковая дзейнасьць
рэдагавацьТ. Бабаеў удзельнічаў у Першай і Другой расейска-чачэнскіх войнах. Яму прыпісваюць: у лістападзе 1998 году прымаў удзел у забойстве пяцёх амапаўцаў з Мурманску ў вёсцы Сьцяпная (Дагестан, Кізьлярскі раён). Пад час Другой расейска-чачэнскай вайны быў начальнікам нагайскага аддзелу (нагайскі батальён, або па-іншаму нагайскі джамат), затым стаў амірам Сары-Су, потым — амірам Шалкаўскога раёну. У другой палове 2006 году Доку Ўмараў назначыў Т. Батаева брыгадным генэралам і начальнікам Паўночна-ўсходняга фронту.
Сьмерць
рэдагаваць21 сакавіка 2007 году Т. Батаеў быў забіты ў месьце Гудэрмэсе.