Тамара Фунічэльлё

(Перанакіравана з «Тамара Фунічэла»)

Тамара Фунічэльлё (па-італьянску: Tamara Funiciello, нар. 20 сакавіка 1990, Бэрн, Швайцарыя) — швайцарскі палітык Сацыял-дэмакратычнае партыі(be). Дэпутат Нацыянальнай Рады(pl) Фэдэральнага Сходу Швайцарыі(be) з 2019 году.

Тамара Фунічэльлё
Дата нараджэньня 20 сакавіка 1990(1990-03-20) (34 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітык
Сайт tamarafuniciello.ch (ням.)

Ранняе жыцьцё й адукацыя

рэдагаваць

Нарадзілася ў 1990 годзе ў сям’і рабочых[1]. Швайцарка-маці працавала ў розьнічным гандлі, а італьянскага паходжаньня бацька — на фабрыцы[2][1]. Месцам нараджэньня быў горад Бэрн, але дзяцінства было праведзена на востраве Сардынія ў Італіі. Там Фунічэльлё вучылася ў пачатковай школе камуны Боза(be)[1]. У 2000 годзе сям’я вярнулася ў Бэрн і Фунічэльлё адправілі ў сярэднюю школу камуны Наянэг(simple) кантону Бэрн[1]. Скончыўшы сярэднюю школу, яна пачала вывучаць міжнародныя адносіны ва Ўнівэрсытэце Жэнэвы(be), пазьней перавялася ў Бэрнскі ўнівэрсытэт(be), дзе вывучала гісторыю й сацыяльныя навукі. Працавала ў некалькі розных галінах[1]. У 2013 годзе стала сакратаром прафсаюзу «Unia(de)»[3]. Яна вырашыла заняцца абаронаю правоў працаўнікоў пасьля таго, як у 2011 годзе ейнага бацьку звольнілі з фабрыкі[4].

Палітычная кар’ера

рэдагаваць

Пачала палітычную кар’еру ў якасьці чальца рады дырэктараў «Маладых сацыялістаў Швайцарыі(de)», моладзевай арганізацыі Сацыял-дэмакратычнае партыі Швайцарыі(be), па гораду Бэрн. Пазьней стала прэзыдэнтам «Маладых сацыялістаў Швайцарыі(de)» ў кантоне Бэрн, чальцом праўленьня бэрнскага аддзяленьня Сацыял-дэмакратычнай партыі Швайцарыі(de). У 2016 годзе ўзначаліла «Маладых сацыялістаў Швайцарыі(de)» на канфэдэратыўным узроўні[5]. На муніцыпальных выбарах 25 сакавіка 2018 году была абраная прадстаўніком Сацыял-дэмакратычнае партыі(be) ў Вялікай радзе кантону Бэрн(de)[6]. У жніўні 2019 году сышла з пасады старшыні «Маладых сацыялістаў Швайцарыі(de)»[7][5].

На парлямэнцкіх выбарах 20 кастрычніка 2019 году была абраная дэпутатам Нацыянальнай Рады(pl) Фэдэральнага Сходу Швайцарыі(be); у парлямэнце стала чальцом юрыдычнай камісіі[8]. 29 лютага 2020 году была абраная супрэзыдэнтам жаночага аддзяленьня Сацыял-дэмакратычнае партыі Швайцарыі(be)[9].

Палітычныя пазыцыі

рэдагаваць

Ідэнтыфікуе сябе марксісткаю й натхняецца дэвізам Розы Люксэмбург: «Самае рэвалюцыйнае, што можна зрабіць, гэта заўсёды гучна абвяшчаць тое, што адбываецца»[10]. Лічыць за лепшае адстойваць палітыку Сацыял-дэмакратычнае партыі(be), а не ісьці на кампрамісы[11]. У 2019 годзе, калі была абраная дэпутатам Нацыянальнай Рады(pl), ідэнтыфікавала сябе ў першую чаргу як прафсаюзную актывістку й толькі ў другараднай ролі палітычнаю дзяячкаю[4]. Зьяўляецца актывісткаю за правы жанчынаў, была вядучаю фігураю падчас агульнанацыянальнай жаночай забастоўкі 2019 году(en), другой за ўсю гісторыю Швайцарыі[12].

Акрамя таго, зьяўляецца чальцом рады дырэктараў швайцарскага аддзяленьня эўрапейскай недзяржаўнай арганізацыі за сацыяльную справядлівасьць «Solidar(it)»[13]. 15 студзеня 2021 году ўзяла шэфства над Міколам Дзядком, беларускім грамадзка-палітычным дзеячам і палітычным вязьнем[14].

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

У чэрвені 2019 году ўпершыню публічна пракамэнтавала сваю сэксуальную арыентацыю, назваўшы сябе бісэксуальнаю[15]. У якасьці месца паходжаньня(de) ў Фунічэльлё пазначана камуна Гурбру(pl)[8]. Яшчэ Фунічэльлё гуляла ў хакей на траве за жаночую каманду клюбу «Янг Бойз Бэрн» і моладзевую зборную Швэйцарыі(pl), з якой выйграла золата Моладзевага (да 21 году) Чэмпіянату Эўропы па хакею на траве сярод жанчынаў у дывізіёне C[2].

  1. ^ а б в г д Lebenslauf (ням.). Genderi. Праверана 2021-10-28 г.
  2. ^ а б Sarah Serafini; William Stern. (2019-03-28) Zielscheibe der Wut — Tamara Funiciello auf dem Roadtrip ins Hassland (ням.). Watson(fr)Праверана 2019-03-28 г.
  3. ^ Tamara Funiciello (ням.). Сацыял-дэмакратычная партыя Швайцарыі(be)Праверана 2021-10-28 г.
  4. ^ а б Katy Romy. (2020-01-14) Tamara Funiciello, Provokation im Dienst der Gleichstellung (ням.). Swissinfo(cs)Праверана 2021-10-28 г.
  5. ^ а б Jürg Krebs. (2019-08-31) Die neue Juso-Präsidentin heisst Ronja Jansen (ням.). St. Galler Tagblatt(de)Праверана 2021-10-28 г. Архіўная копія ад 2019-09-14 г.
  6. ^ Tamara Funiciello in den Grossen Rat gewählt (ням.). jusobern.ch (2018-03-26). Праверана 2021-10-28 г.
  7. ^ Ex-Juso-Chefin Funiciello wird neue Co-Präsidentin der SP-Frauen (ням.) Keystone-SDA(de). Telebasel(de) (2020-02-29). Праверана 2021-10-28 г.
  8. ^ а б Funiciello Tamara. Фэдэральны Сход Швайцарыі(be)Праверана 2021-10-28 г.
  9. ^ Gina La Mantia. (2020-02-29) Tamara Funiciello neue Co-Präsidentin der SP Frauen* Schweiz (ням.). SP Frauen* Schweiz. Праверана 2021-10-28 г.
  10. ^ Christine Wanner. (2017-03-11) Streitbare Juso-Präsidentin — Tamara Funiciello — radikal, aber diskussionsbereit (ням.). Schweizer Radio und Fernsehen(de)Праверана 2021-10-28 г.
  11. ^ Alan Cassidy; Philipp Loser. (2016) «Utopien sind immer gefährlich» (ням.). Tages-Anzeiger(pl)Праверана 2021-03-28 г.
  12. ^ Leonie Marti. (2019-12-27) Nach dem Frauenstreik — «Wir kämpfen weiter, solange es nicht besser wird» (ням.). Schweizer Radio und Fernsehen(de)Праверана 2021-10-28 г.
  13. ^ Vorstand (ням.) Праверана 2021-10-28 г.
  14. ^ Members of the Swiss National Council and the British House of Lords take over godparenthood for Mikalai Dziadok and Stsiapan Latypau (анг.). Libereco — Partnership for Human Rights (2021-01-15). Праверана 2021-09-14 г. Архіўная копія ад 2021-09-14 г.
  15. ^ Evelyne Murer. (2019-06-22) Tamara Funiciello liebt eine Frau (ням.). Schweizer Illustrierte(de)Праверана 2021-10-28 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць