Талінская цэнтральная бібліятэка
Та́лінская цэнтра́льная бібліятэ́ка (па-эстонску: Tallinna Keskraamatukogu) — грамадзкая муніцыпальная бібліятэка ў Таліне (Эстонія).
Цэнтральная бібліятэка Таліна | |
Tallinna Keskraamatukogu | |
Тып | бібліятэка |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Эстонія, Талін |
www.keskraamatukogu.ee |
Мінуўшчына
рэдагавацьПублічная бясплатная бібліятэка і чытальны пакой у Таліне былі адчыненыя 27 кастрычніка 1907. Пры адкрыцьці фонд бібліятэкі налічваў 2000 тамоў[1].
У 1920 року бібліятэка пераехала ў новае памяшканьне на Эстонскай алеі, 8, збудаванае ў 1894—1895 для Талінскага Расейскага Грамадзкага сабраньня. Аўтарам праекту гэтага будынку быў акадэмік Міхаіл Прэабражэнскі, які таксама праектаваў сабор Аляксандра Неўскага на Вышгарадзе[1].
У 1926 была адчыненая першая філія, у 1933 — Моладзевая бібліятэка (пазьней Эстонская дзіцячая бібліятэка), у 1938 — Архіўная бібліятэка.
Пасьля прыходу Саветаў фонды бібліятэкі былі значна скарочаныя за кошт «чысткі». Так, калі ў 1937 року фонд налічваў 113 601 кнігу, дык у 1951 — 63 000. Да таго ж у 1951 року была ліквідаваная Архіўная бібліятэка зь яе 40 000 асобнікаў[1].
За Саветамі ў бібліятэцы пачалі ладзіцца разнастайныя мерапрыемствы, у 1993 зьявіліся першыя кампутары. Пасьля сканчэньня рамонту галоўнага будынку ў 2002 зьявіліся дзіцячы і музычны аддзелы, месцы для працы ў Сэціве.
Структура
рэдагавацьУ цяперашні час бібліятэка мае 17 філіяў, 1 026 928 адзінак выданьняў, зь якіх 58% на эстонскай, 37% на расейскай і 5% на іншых мовах[1].
У дадатак да сеткі філіяў з 13 траўня 2008 року талінцаў абслугоўвае таксама бібліятэчны аўтобус, які рухаецца па зададзеным маршруце з панядзелка па чацьвер. У пятніцы яго можна запрасіць у дзіцячыя сады, школы ды іншыя ўстановы (бясплатна ў межах Таліна). Узятыя ў бібліятэчным аўтобусе кнігі можна здаць у любой філіі Цэнтральнай бібліятэкі[2].
Філіі
рэдагаваць- Хаабэрсьці[3]
- Бібліятэка Нурмэнуку
- Бібліятэка Вяйке-Ыйсьмяэ
- Ласнамяэ[4]
- Бібліятэка Ляагна
- Бібліятэка Паэпеалсэ
- Мустамяэ[5]
- Бібліятэка Сяэзэ
- Бібліятэка Кяннукуке
- Бібліятэка Мяньні
- Нымэ[6]
- Бібліятэка Мяньніку
- Бібліятэка Нымэ
- Бібліятэка Пяэскюля
- Пірыта[7]
- Бібліятэка Пірыта
- Бібліятэка Мэрывялья
- Пых’я[8]
- Бібліятэка Калямая
- Бібліятэка Пэльгурана
- Бібліятэка Сыле
- Цэнтар[9]
- Бібліятэка Кадрыёру
- Бібліятэка Тондзі
- Бібліятэка Торупільлі
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ а б в г История (рас.). Талінская цэнтральная бібліятэка. Праверана 26 верасьня 2012 г.
- ^ Библиотечный автобус (рас.). Талінская цэнтральная бібліятэка. Праверана 26 верасьня 2012 г.
- ^ Хааберсти (рас.) Филиалы. Талінская цэнтральная бібліятэка. Праверана 26 верасьня 2012 г.
- ^ Ласнамяэ (рас.) Филиалы. Талінская цэнтральная бібліятэка. Праверана 26 верасьня 2012 г.
- ^ Мустамяэ (рас.) Филиалы. Талінская цэнтральная бібліятэка. Праверана 26 верасьня 2012 г.
- ^ Нымме (рас.) Филиалы. Талінская цэнтральная бібліятэка. Праверана 26 верасьня 2012 г.
- ^ Пирита (рас.) Филиалы. Талінская цэнтральная бібліятэка. Праверана 26 верасьня 2012 г.
- ^ Пыхья Таллинн (рас.) Филиалы. Талінская цэнтральная бібліятэка. Праверана 26 верасьня 2012 г.
- ^ Центр города (рас.) Филиалы. Талінская цэнтральная бібліятэка. Праверана 26 верасьня 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТалінская цэнтральная бібліятэка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (эст.) (анг.) (рас.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |