Такуарэмбо

горад ва Ўругваі

Такуарэмбо́ (па-гішпанску: Tacuarembó) — горад ва Ўругваі, які месьціцца ў аднайменным дэпартамэнце.

Такуарэмбо
Герб Такуарэмбо
Дата заснаваньня: 21 студзеня 1832
Краіна: Уругвай
Дэпартамэнт: Такуарэмбо
Вышыня: 137 м н. у. м.
Насельніцтва:
  • 54 755 чал. (2011)
Паштовы індэкс: 45000
Геаграфічныя каардынаты: 31°42′52″ пд. ш. 55°58′58″ з. д. / 31.71444° пд. ш. 55.98278° з. д. / -31.71444; -55.98278Каардынаты: 31°42′52″ пд. ш. 55°58′58″ з. д. / 31.71444° пд. ш. 55.98278° з. д. / -31.71444; -55.98278
Такуарэмбо на мапе Ўругваю
Такуарэмбо
Такуарэмбо
Такуарэмбо
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць
 
Катэдра Сьвятога Фруктуоса.

Паселішча на месцы сучаснага гораду было закладзенае 24 кастрычніка 1831 году на загад прэзыдэнта Фруктуосы Рывэры. Задача была ўскладзенае на брата прэзыдэнта палкоўніка Бэрнабэ Рывэру. Палкоўнік выправіўся з Мантэвідэо на трохмесячнае падарожжа з караванам вазкоў і сем’яў да берагу ракі Такуарэмбоці, што на мове гуарані адзначае «рака чароту». Месца было дасьледавана і падзеленае на надзелы. 21 студзеня 1832 году палкоўнік афіцыйна заклаў горад пад назвай Сан-Фруктуоса ў гонар Сьвятога Фруктуосы Тарагонскага і свайго брата.

Да 1837 году Сан-Фруктуоса хутка квітнела. Да таго часу ў паселішчы налічвалася больш за 500 жыхароў, меўся суд, вайсковы камандзір, парафіяльны сьвятар, мэр і камісія па грамадзкіх справах. 16 чэрвеня 1837 году быў утвораны дэпартамэнт, а паселішча сталася ягоным цэнтрам. Сан-Фруктуоса працягвала расьці, і, у выніку, 17 ліпеня 1895 году атрымала статус мястэчка. У наступным было зьмененае імя на сучаснае, а 24 чэрвеня 1912 году асобным актам Такуарэмбо было нададзенае статус гораду[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць