Таемнае возера
Возера
Таемнае
Таемнае |
Тае́мнае — возера ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі. Разьмешчанае ў 30 км на поўдзень ад Берасьця за 1,5 км на поўнач ад вёскі Дубіца. Уваходзіць у склад Берасьцейскай групы азёр.
Таемнае знаходзіцца ў басэйне Заходняга Бугу. Плошча возера складае 0,16 км². Найбольшая глыбіня возера — 3,8 м, сярэдняя — 1,3. Даўжыня возера складае 0,47 км, найбольшая шырыня — 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,3 км. Аб′ём вады ў Белым возеры складае 0,21 млн. м³. Плошча вадазбору — 3,7 км².
Катлавіна возера плоская, берагі — нізкія, забалочаныя. Бераг на ўсходзе падвышаны, пяшчаны. Дно возера сапрапэлістае, каля берагоў — пяшчанае, месцамі глеістае. У сувязі з мэліярацыйнымі працамі ўзровень вады ў возеры панізіўся на 0,8 мэтру. Возера слаба зарастае.
Таемнае злучанае каналам з Заходнім Бугам.