Таемнае возера

(Перанакіравана з «Таемнае»)
Возера
Таемнае
Краіна Беларусь
Плошча 0,16 км²
Плошча вадазбору 3,7 км²
Максымальная глыбіня 3,8 м
Сярэдняя глыбіня 1,3 м
Найбольшая даўжыня 0,47 км
Найбольшая шырыня 0,33 км
Даўжыня берагавой лініі 1,3 км
Аб’ём вады 0,21 млн м³
Каардынаты 51°48′31.20″ пн. ш. 23°41′3.14″ у. д. / 51.8086667° пн. ш. 23.6842056° у. д. / 51.8086667; 23.6842056Каардынаты: 51°48′31.20″ пн. ш. 23°41′3.14″ у. д. / 51.8086667° пн. ш. 23.6842056° у. д. / 51.8086667; 23.6842056
Таемнае на мапе Беларусі
Таемнае
Таемнае
Таемнае

Тае́мнае — возера ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі. Разьмешчанае ў 30 км на поўдзень ад Берасьця за 1,5 км на поўнач ад вёскі Дубіца. Уваходзіць у склад Берасьцейскай групы азёр.

Таемнае знаходзіцца ў басэйне Заходняга Бугу. Плошча возера складае 0,16 км². Найбольшая глыбіня возера — 3,8 м, сярэдняя — 1,3. Даўжыня возера складае 0,47 км, найбольшая шырыня — 0,33 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,3 км. Аб′ём вады ў Белым возеры складае 0,21 млн. м³. Плошча вадазбору — 3,7 км².

Катлавіна возера плоская, берагі — нізкія, забалочаныя. Бераг на ўсходзе падвышаны, пяшчаны. Дно возера сапрапэлістае, каля берагоў — пяшчанае, месцамі глеістае. У сувязі з мэліярацыйнымі працамі ўзровень вады ў возеры панізіўся на 0,8 мэтру. Возера слаба зарастае.

Таемнае злучанае каналам з Заходнім Бугам.