Сітовыя

сямейства кветкавых расьлінаў

Сітовыя[1] (Juncaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 8 родаў і 464 відаў[2].

Сітовыя
Juncus acutus — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаАднадольныя (Monocots)
АтрадМетлюжкакветныя (Poales)
СямействаСітовыя
Бінамінальная намэнклятура
Juncaceae Juss.
ITIS 39219 ·

Апісаньне

рэдагаваць

Травы аднагадовыя або шматгадовыя, карэнішчавыя. Сьцябло цыліндрычнае, рэдка круглявае, часта рабрыстае. Лісьце лінейнае, лінейна-ланцэтнае, ніткападобнае або цыліндрычнае. Суквецьце простае ці складанае. Плод — каробачка. Насеньне ад 3 да многіх[1].

Распаўсюджаныя ва ўмераных і халодных раёнах абодвух паўшар’яў, у трапічных рэгіёнах абмежаваныя высокімі ўзвышшамі[3].

  1. ^ а б Парфегов, В. И. (общ. ред.) Флора Беларуси: сосудистые растения. — М.: Беларуская навука, 2017. — Т. 3. — С. 310. — ISBN 978-985-08-2191-1  (рас.) (бел.)
  2. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  3. ^ Flora of China Праверана 10.10.2019 г.  (анг.)