Сінярэза
Сінярэ́за — у антычнай сыстэме вершаваньня зьліцьцё двух кароткіх складоў у адзін доўгі. У беларускай сілаба-тоніцы гэты тэрмін абазначае зьяву, калі, дзеля захаваньня вершаванага памеру, два галосныя, што стаяць побач, вымаўляюцца як адзін, або злучнік і ператвараецца ў й, ці прыназоўнік у скарачаецца нават пасьля зычнага і ў пачатку радкоў. Напрыклад:
- Скажыце мне, а за каго йны [яны]…
- (Я. Купала «Там…»)
Злоўжываньне сінярэзай шкодзіць мастацкай дасканаласьці паэтычных твораў. Як сінярэзу трэба ўспрымаць ужываньне ў вершаванай мове некаторых скарочаных словаформаў (мо — замест можа, шчэ — замест яшчэ, трэ — замест трэба і г. д.).
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |