Сяргей Рахманаў
Сяргей Кімавіч Рахманаў — беларускі дыплямат. Доктар хімічных навук (1997), прафэсар (2005). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2001). Ганаровы прафэсар Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсітэта імя Янкі Купалы (2009).
Сяргей Рахманаў | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Японіі | |
---|---|
8 лістапада 2011 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Пятро Краўчанка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
6 лютага 1952 (72 гады) Горад Краснадар, РСФСР, СССР |
Адукацыя: |
5 чэрвеня 2009 году яго абралі чальцом-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ)[1].
Скончыў БДУ (1974). З 1977 г. малодшы, старэйшы, вядучы навуковы супрацоўнік, загаднік лябараторыі, з 1991 г. намесьнік кіраўніка, з 1993 г. кіраўнік Навукова-дасьледчага інстытуту фізыка-хімічных праблемаў БДУ. З 1997 г. прарэктар па навуковай працы, 1-ы прарэктар БДУ, з 2006 г. намесьнік акадэміка-сакратара Аддзяленьня хіміі і навук аб Зямлі НАНБ, у 2007-2008 гг. кіраўнік РУП «Інстытут нафты і хіміі» канцэрну «Белнафтахім». У 2008-2011 гг. намесьнік старшыні Прэзыдыюма НАНБ.
Навуковыя працы ў галіне фізыкахіміі ўльтрадыспэрсных сыстэмаў, нанахіміі, фотахіміі неарганічных сыстэмаў. Пад яго кіраўніцтвам распрацавалі і ўкаранілі ў вытворчасьць хіміка-фатаграфічную апрацоўку галягенсрэбраных рэчываў і перапрацоўку прамысловых адходаў, што зьмяшчаюць каштоўныя мэталы.
Аўтар больш як 220 навуковых працаў, 37 вынаходніцтваў.
8 лістапада 2011 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь ў Японіі[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Бацька Янчэўскага стаў членкарам Акадэміі навук. Наша Ніва (8 чэрвеня 2009). Праверана 10 кастрычніка 2012 г.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 8 ноября 2011 г. № 510 «О назначении С.К.Рахманова» (1/13060) (рас.)