Сяргей Прылуцкі
Сяргей Прылуцкі (псэўданім: Сірошка Пістончык; нар. 1980, Берасьце) — беларускі паэт, празаік, перакладчык, жыве пад Кіевам.
Сяргей Прылуцкі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 4 чэрвеня 1980 (44 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, пісьменьнік, паэт, празаік, гісторык |
Мова | беларуская мова[1][1] |
Біяграфія
рэдагавацьТворчасьць
рэдагавацьАўтар кніг вершаў
- “Дзевяностыя forever” (2008)
- "Герой эпохі стабільнасьці" (2014)
- "Патрыятызм для чайнікаў" (2016)[2][3]
- "Далоў дарослых" (2017).
Пад псеўданімам Пістончык выдаў кнігі прозы
- "Йопыты двух маладых нелюдзяў" (2009) (у суаўтарстве з Уласікам Смаркачом)
- "Дэгенератыўны слоўнік" (2014).
Удзельнік шматлікіх паэтычных фэстываляў і слэм-турніраў. Трохразовы фіналіст конкурсу маладых літаратараў, ладжанага Беларускім ПЭН-Цэнтрам, удзельнік шэрагу літаратурных фэстываляў у Беларусі і ў замежжы (Украіна, Летува, Польшча).
Беларускім аматарам паэзіі вядомы таксама ў іншай іпастасі — Сярожы Пістончыка, «рэальнага пацана з кілбаснага цэху». Вершы Сяргея Прылуцкага выходзілі ў пэрыядычным друку, перакладзены на некалькі эўрапейскіх моваў.
Перакладае з украінскай, польскай і ангельскай моваў. Сярод перакладзеных аўтараў – Віслава Шымборска, Анджэй Бурса, Ўістан Г’ю Одэн, Ірэна Карпа і іншыя.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Pryluckì, Sjarhej Anatol‘jevìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Больш «Лалітаў», «Працэсаў» і «Ўлісаў», калі ласка!
- ^ More Lolitas, Trials and Ulisseses, Please! Kim Jun Ho ( Siarhiej Pryłucki). 2016. Патрыятызм для чайнікаў Patryjatyzm dlia čajnikaŭ (‘Patriotism for Teapots’). Vilnius and Minsk: Lohvinaŭ, 126pp. Марыя Мартысевіч Maryja Martysievič. 2018. Сарматыя Sarmatyja (‘Sarmatia’)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сірошка Пістончык. Мой клан
- Сірошка Пістончык. Обшчэства балотнава гламура
- Верш "Джаз"
- "Наша Ніва": Верш "Джаз" - найгалоўнейшая літаратурная падзея 2008 году
- Кніга "Дзевяностыя forever" у pdf-фармаце на www.kamunikat.org
- Інтэрв'ю сайту vilka.by
- Сергій Прилуцький: Література сама по собі – це збочення (інтэрв'ю украінскаму інфармагенству УНІАН
- інтэрнэт-блог аўтара
- аўдыё-падкаст выступу ў львоўскай кавярні "Кабінет"
- Сірошка Пістончык. Лідка
- Кніга "Йопыты двух маладых нелюдзяў" у інтэрнэт-кнігарні prastora.by
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |